Сезон охоты на птиц начался в Беларуси

Общество

Сезон палявання на птушак пачаўся ў Беларусі. З 11 сакавіка па 14 мая можна паляваць на гусей і качараў, з 20 сакавіка па 10 мая – на глушцоў і самцоў цецерука. А з 1 красавіка па 14 мая можна будзе паляваць на самцоў вальдшнэпа. Дазволены час палявання на гусей і качараў – у светлы час сутак (акрамя перыяду з 11.00 да 18.00), на самцоў цецерука і глушца – з 3.00 да 9.00, на самцоў вальдшнэпа – з 18.00 да 22.00. Для здабычы гэтых птушак дазволена выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю, зараджаную выключна дробавымі патронамі, для вышуку здабытай дзічыны – пэўныя пароды паляўнічых сабак. Агульная працягласць вясновага сезона палявання на гусей і качак не можа перасягаць 28 дзён запар.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *