Бытовка в Веркудах

Общество

“БЫТОЎКА” ГАРАНТУЕ ЯКАСЦЬ І КАМФОРТ

Паляпшэнне аказання бытавых паслуг – адзін з важнейшых фактараў павышэння якасці жыцця насельніцтва, асабліва  на вёсцы. Пашыць сучасную сукенку ці абнавіць касцюм, даць другое “жыццё” любімым туфлям, зрабіць модную прычоску, заказаць агароджу, тратуарную плітку ці скарыстацца паслугамі хімчысткі – усе гэтыя і некаторыя іншыя віды паслуг прапаноўвае РКБА, ну і канечне, комплексныя прыёмныя пункты ў сельскай мясцовасці.

Колькасць кліентаў КПП у аграгарадку Вяркуды з кожным днём нязменна расце. Тут насельніцтву аказваецца больш за 10 відаў сацыяльна значных паслуг. Адказна, прафесійна працуе з кліентамі, вывучае іх запыты і патрабаванні прыёмшчыца заказаў Наталля Іванаўна Бандарэнка.

Калектыў камбіната бытавога абслугоўвання і, у прыватнасці, Вяркудскага КПП пастаянна знаходзяцца ў пошуку новых паслуг. Вось і нядаўна ў Вяркудах з’явілася новая паслуга – мыццё бялізны. Набыта і ўстаноўлена пральная машына-аўтамат. На мінулым тыдні былі праведзены два пробныя мыцці – тэхніка працуе спраўна.

Жадаючыя скарыстаць новую паслугу абавязкова знойдуцца. Тым больш зараз, з наступленнем халадоў, вельмі зручна прыйсці ў чыстае, цёплае памяшканне КПП і за сімвалічны кошт вымыць бялізну.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *