Телятницы «Глыбочан»

Общество

Для некаторых працаўнікоў сельскай гаспадаркі зараз той час, калі ёсць магчымасць адпачыць, а вось работа жывёлаводаў застаецца нязменнай круглы год.

Жывёлаводы КУСГП “Глыбачаны” добра ведаюць сваю справу. Абыякавых тут няма, таму ў агульным спісе даглядчыкаў раёна выглядаюць даволі дастойна. Хоць асобным даглядчыкам не ўдалося выйсці ў лідары раённага спаборніцтва, аднак гаспадарка ў гэтым годзе заняла першае месца па вытворчасці мяса. І гэта іх агульная заслуга.

Сёння на ферме няма праблем з кадрамі, а гэта азначае, што тут склаўся стабільны, працаздольны калектыў.

Вольга Васільеўна Лях і Вольга Яраславаўна Глынчак даглядаюць маленькіх цялят. Гэты перыяд вырошчвання самы складаны, бо  патрэбны больш пільны догляд, іх трэба не толькі накарміць, але і сачыць за тым, каб жывёла не захварэла. Працуюць на ферме даўно, а таму добра ведаюць, што  патрэбна рабіць. Стараюцца своечасова накарміць сваіх падапечных, падтрымліваюць чысціню і парадак. Адсюль і такія вынікі – прывагі за 11 месяцаў  у іх склалі 620 і 744 грамы.

Тамара Георгіеўна Пліскевіч таксама не навічок у жывёлагадоўлі. Яе група размясцілася ў большым памяшканні, дзе праходзіць кормараздатчык, што аблягчае працу. Яе вынік 674 грамы за 11 месяцаў.

– Ужо даўно забыліся пра той час, калі не хапала кармоў, сёння іх дастаткова, каб накарміць вялікую колькасць жывёлы,  – гавораць даглядчыцы.

Галоўны заатэхнік гаспадаркі А.А.Стэльмах дастойныя вынікі бачыць не толькі ў дастатковай колькасці кармоў, але і ў чалавечым  фактары – старанных і адказных кадрах.

Канечне, такія прывагі – не мяжа і ёсць усе перадумовы, каб дасягнуць намнога лепшых вынікаў. Даглядчыцы КУСГП “Глыбачаны” гэта разумеюць, а значыць ёсць да чаго імкнуцца.

В.ПОЛАЗАВА.

На здымку: В.В.Лях,Т.Г.Пліскевіч, В.Я.Глынчак.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *