Хватит всем: в Ушачской ЦРБ нет дефицита вакцин против COVID-19

Здравоохранение

Не за гарамі – восень, а з ёй традыцыйны ўздым захваральнасці на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі. Пабойваюцца ўшачане і чарговай хвалі COVID-19, таму, каб паспець прайсці поўны курс вакцынацыі (нагадаем: другая прышчэпка робіцца мінімум праз 21 дзень пасля першай), актыўна плануюць на бліжэйшую перспектыву свой візіт у медустанову.

У гэтай сувязі ўзнікае пытанне: ці хопіць вакцыны на ўсіх жадаючых? І на яго намеснік галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва Н.В.Дрозд упэўнена дае станоўчы адказ. Па яе словах, у мінулую пятніцу ў райбальніцу паступіла чарговая партыя другога кампанента прэпарата расійскай вытворчасці – усяго 550 доз. Ёсць у наяўнасці і першы – звыш 130. Аднак і гэта не ўсё! У бліжэйшыя дні ў ЦРБ будзе завезена яшчэ каля тысячы доз “Спутніка-V”. Чакаюць тут і кітайскую вакцыну, аднак стапрацэнтнай гарантыі, што з’явіцца, пакуль няма.

Нагадвае Наталія Васільеўна і пра магчымасць асобных катэгорый грамадзян прышчапіцца ад каранавіруса дома – па папярэднім званку ў паліклініку. Гаворка ідзе найперш пра інвалідаў, а таксама людзей, старэйшых за 60 гадоў, з пэўнымі паталогіямі. Актыўна скарысталіся такой прапановай жыхары Вяркуд – праз ветэранскую арганізацыю, членамі якой з’яўляюцца, выклікалі ў аграгарадок медработнікаў і масава прышчапіліся на мясцовым ФАПе.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *