Опасность Интернета для детей: что нужно знать родителям?

Общество

На жаль, усё часцей у міліцэйскіх зводках фігуруюць злачынствы супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх. Толькі за бягучы перыяд 2021-га ў Беларусі іх выяўлена больш за паўтысячы. Дзе хлопчыкаў і дзяўчынак падсцерагае небяспека, расказвае старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Ушацкага РАУС Мікалай БАРАТЫНСКІ:

– Апісаны вышэй выпадак – яркі прыклад грумінгу, ці фарміравання даверлівых адносін з дзіцем (часта – праз інтэрнэт) з мэтай яго далейшай сэксуальнай эксплуатацыі. На жаль, такія злачынствы не маюць межаў: грумер і ахвяра могуць знаходзіцца на розных кантынентах, часта працуюць цэлыя групіроўкі. Звычайна знаёмства адбываецца ў сацыяльных сетках або чатах анлайн-гульняў. Могуць рассылацца запрашэнні на сяброўства адразу сотням дзяцей – з разліку, што хтосьці адкажа. А могуць выбірацца ахвяры і мэтанакіравана: у сацсетках адсочваецца старонка непаўналетняга, які адчувае сябе адзінокім, чакае ўвагі, клопату або размяшчае даволі адкрытыя тэксты і фота. Грумеры, якія рэгіструюцца ў сацсетках як падлеткі і напаўняюць старонку максімальна праўдападобнай інфармацыяй, добра разумеюць псіхалогію дзяцей. Для іх такія злачынствы – “лёгкае паляванне”. Атрыманыя ж матэрыялы – фота, відэа – прадаюцца потым на закрытых сайтах з дзіцячай парнаграфіяй.

За дзеянні такога характару прадугледжана крымінальная адказнасць. Максімальны тэрмін пазбаўлення волі дасягае 13 гадоў.

– Што варта зрабіць бацькам, каб засцерагчы дзіця ад падобнага?

– Пагутарыце з ім пра рэальную небяспеку, патлумачце, што людзі па той бок экрана могуць быць не тымі, за каго сябе выдаюць. Дамоўцеся, што дзіця не будзе публікаваць і дасылаць камусьці сваю асабістую інфармацыю (адрас, тэлефон, нумар школы, звесткі пра бацькоў), пакідаць геапазнакі ў тых месцах, дзе жыве, вучыцца, бывае. Папрасіце не адказваць на паведамленні незнаёмцаў, а пры іх атрыманні расказваць блізкім. Навучыце дзіця блакіраваць карыстальнікаў, закрываць сваю старонку ад прагляду. Дарэчы, рэгістрацыя ў большасці сацыяльных сетак дазволена толькі з 13 гадоў. Калі неадназначная інфармацыя прыйшла ў выглядзе рассылкі на пошту ці ў сацыяльную сетку, зрабіце скрын і звяжыцеся са службай падтрымкі гэтага рэсурсу. Так зможаце засцерагчы сябе і іншых дзяцей, якія гэтак жа атрымалі паведамленні і, магчыма, на іх адрэагавалі.

– Як быць, калі дзіця ўсё ж стала ахвярай грумера?

– Трэба адразу спыніць зносіны, не ісці на патрабаванні злачынцаў, зрабіць скрыны ўсёй перапіскі і звярнуцца ў міліцыю.

– Пагроза – толькі ў інтэрнэце?

– Не. Нямала выпадкаў, калі педафілы наладжваюць зносіны з дзецьмі і ў рэальным жыцці. Так, нядаўна ў абласным цэнтры 23-гадовы мужчына шукаў дзяўчынак 12-15 гадоў, запрашаў іх да сябе дамоў, частаваў алкаголем і, карыстаючыся бездапаможным станам, гвалціў. Часам ён прымушаў выпіць столькі, што юныя ахвяры нічога не памяталі. У дачыненні педафіла зараз вядзецца следства.

Наладжвайце са сваімі дзецьмі даверлівыя адносіны, каб яны не звярталіся па дапамогу ці дзеля зносін да незнаёмцаў. Не спяшайцеся пасадзіць іх у раннім узросце за камп’ютар, завесці старонку ў сацсетках. Калі ж сталі сведкай ці відавочцам здзейсненага злачынства сэксуальнага характару ў дачыненні да непаўналетняга, ведаеце пра такія факты, неадкладна звяртайцеся ў праваахоўныя органы. Тэлефоны Ушацкага РАУС: 5-84-22, 8 (029) 599-48-02 або 102.

Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *