В преддверии Нового года воспитанники дома семейного типа в Ореховно по традиции принимали тёплые поздравления и подарки

Общество

Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” працягвае крочыць па Ушаччыне. На мінулым тыдні ў госці да выхаванцаў дома сямейнага тыпу ў аграгарадку Арэхаўна з прыемнай місіяй завіталі старшыня раённага выканаўчага камітэта С.С.Садоўскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў і раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Н.М.Марковіч, начальнік аддзела па адукацыі М.В.Варава, дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра г.п.Ушачы Т.А.Крывапушчанка.

З гэтай нагоды ў вялікім утульным доме быў накрыты салодкі стол, а прыбраныя і шчаслівыя дзеці чакалі навагодніх сюрпрызаў. Іх у гэты дзень аказалася нямала: цацкі, наборы для творчасці, дзявочыя ўпрыгожанні, якія персанальна перадаў кожнаму з 5 непаўналетніх сам Дзядуля Мароз, шыкоўны кошык з фруктамі, цукеркі – ад Снягурачкі. І хоць гаспадыня гэтага асаблівага дома Анастасія Залатая ліст галоўнаму зімоваму чараўніку не пісала, той і ёй аддзячыў за ўскладзеную на сябе няпростую ношу – выхаванне сваіх дзетак і тых, што засталіся без апекі родных бацькоў.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем разглядвалі падарункі, знаёмілі гасцей з дамашнімі гадаванцамі, за кубачкам чаю расказвалі пра сваю вучобу, захапленні, чыталі вершы. Не абышлося і без традыцыйнага сумеснага фота на памяць каля навагодняй ёлкі.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *