В Ушачской районной библиотеке насыщенно и интересно прошёл поэтический диалог с молодёжью

Общество

І летась, калі беларусаў згуртоўваў Год народнага адзінства, і сёлета, калі асаблівая ўвага надаецца тэме гістарычнай памяці, вельмі важна шукаць новыя дзейсныя формы для дыялогу моладзі і старэйшага пакалення.

Нягледзячы на розныя погляды і жыццёвы вопыт, ушачан рознага ўзросту аб’ядноўвае любоў да малой радзімы, цікаўнасць да яе гісторыі і культуры. Такія высновы можна было зрабіць, пабываўшы на мерапрыемстве “Паэтычны дыялог пакаленняў”, якое прайшло ў раённай бібліятэцы імя Еўдакіі Лось. Яе ўдзельнікамі сталі вучні Ушацкай школы, аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў Тамара Дзмітрыеўна Барадзёнак і супрацоўнікі бібліятэкі. Да сустрэчы была прымеркавана выстава “Мелодыі роднага краю” па творчасці паэтэсы.

Наша Ушаччына дала свету геніяльных класікаў, не перасыхае паэтычны струменьчык і сёння, аднак вельмі хочацца, каб годныя творчыя традыцыі працягнула і моладзь. Менавіта гэтая думка лягла ў аснову паэтычнага дыялогу. Тамара Дзмітрыеўна знаёміла яго ўдзельнікаў са сваёй творчасцю, зрабіла іх першымі слухачамі вершаў новага зборніка, які яшчэ рыхтуецца да выхаду ў свет. Паэтэса таксама прыгадвала розныя жыццёвыя гісторыі, якія падлеткі слухалі і абмяркоўвалі са шчырым інтарэсам. І было відавочна, што ў такой форме юнакі і дзяўчаты лепш успрымаюць інфармацыю пра гісторыю родных мясцін, традыцыі сваіх продкаў.

Т.ГАРБАЦЕНКА, бібліятэкар
раённай бібліятэкі імя Еўдакіі Лось.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *