В единый день озеленения многие улицы Ушач существенно преобразились

Благоустройство Общество

У рамках акцыі пад эгідай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя “Мірная стваральная праца на карысць чыстай і зялёнай краіны” ў месцах агульнага карыстання нашага райцэнтра пасаджана 270 саджанцаў дрэў і кустоў.

Неабходны матэрыял – маладыя клёны, ліпы, туі, кізільнік, сосны – набыты за бюджэтныя сродкі і ўпрыгожылі дваровыя тэрыторыі, абочыны па вуліцах Ленінскай, Савецкай, Віцебскай, Фрунзэ, Дзяржынскага, Садовай.

– Стараемся зрабіць так, каб ніводны куток гарпасёлка не аказаўся без належнай увагі, – адзначалі работнікі УП ЖКГ на чале з А.А.Сідзюком. – Дзесьці дастаткова “даць прапіску” ўсяго некалькім раслінам, каб тэрыторыя папрыгажэла. Ну а недзе закладваем цэлыя алеі.

Дарэчы, на адной з такіх і сустрэлі дружную каманду добраахвотных азеляніцеляў. Акрамя камунгасаўцаў, якія традыцыйна ўзялі на сябе асноўны фронт работы, тут шчыравалі прадстаўнікі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя на чале з М.А.Шуком, актывісты раённага аддзялення партыі “Белая Русь”, райкама БРСМ. І хоць патрабавалася “ўладкаваць” ажно 120 саджанцаў кізільніка, а па суседстве – 16 туй, з задачай зводная брыгада справіліся хутка.

Такія акцыі нагадваюць усім нам: каб родны край стаў чысцейшым, прыгажэйшым, патрэбна дачыненне кожнага. Не ламайце маладыя насаджэнні, беражыце зробленае!

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *