Консультация нотариуса Ушачской нотариальной палаты по вопросу брачного договора

Общество

На “прамую лінію” да натарыуса Ушацкай натарыяльнай палаты Жанны Леанідаўны КАВАЛЕНКІ паступіла адно, але вельмі цікавае пытанне, адказ на якое будзе карысным усім нашым чытачам.

Жанчына расказала наступную сітуацыю. У сумесным шлюбе пабудавалі дом, ён быў аформлены на мужа, які акрамя іх сумеснага дзіцяці мае яшчэ сына ад першага шлюбу. Пазней склалі шлюбны дагавор, у якім запісана, што дом належыць жонцы (дакументы таксама перааформлены на яе). Жанчына пыталася, што трэба зрабіць, каб спадчына перайшла толькі да іх сумеснага сына.

Вы можаце напісаць завяшчанне на яго імя. Аднак павінны ведаць, што і пры такой умове ёсць спадчыннікі на абавязковую долю, да якіх належаць бацькі, муж, дзеці, якія на момант вашай смерці будуць пенсіянерамі, інвалідамі ці непаўналетнімі – ім належыць палова таго, што б маглі атрымаць, калі не напісана завяшчанне. У такім выпадку за вашым мужам захаваецца частка дома, на якую зможа прэтэндаваць пасля яго смерці сын ад першага шлюбу. Калі ж муж пойдзе з жыцця раней, то дом не будзе дзяліцца наогул, паколькі шлюбным дагаворам прадугледжана, што ён ваш. Гэты дакумент з’яўляецца падстрахоўкай.

Ёсць яшчэ адзін варыянт – аформіць дарэнне дома на вашага сумеснага сына, але тады вы будзеце жыць не ў сваім доме, пазбавіцеся льгот, калі іх маеце.

Шлюбны дагавор можа заключацца як перад рэгістрацыяй у ЗАГСе, так і падчас сумеснага жыцця. Скасаваць яго ці ўнесці змены пры згодзе мужа і жонкі таксама можна ў любы час, а калі бакі не дамаўляюцца, існуе спрэчка – праз суд. Напрыклад, запісана, што на ўтрыманне жонкі муж абавязаны выплачваць 5 тысяч рублёў, але даходы знізіліся настолькі, што гэтая сума ставіць яго ў вельмі складанае матэрыяльнае становішча.

Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *