Посевная кампания на Ушаччине набирает обороты

Сельское хозяйство

На гэтым тыдні вясна нагадала пра свой наравісты характар, і на змену анамальна цёплым дням прыйшла больш звыклая для пачатку красавіка непагадзь, якая крыху запаволіла тэмпы пасяўной.

 

Зрэшты, тэхніка на палях усё роўна працавала: не зважаючы на імжу, ушацкія аграрыі актыўна вывозілі і ўносілі на палеткі арганіку, працягвалі ўзворванне глебы. Адпаведна плану, пад яравую сяўбу ў раёне трэба ўзняць 6 тысяч гектараў, а выкананы гэты від работ прыкладна на палову. У лідарах – “Сафійскія дары”, дзе на ўчарашнюю раніцу ўзаралі 77,5 працэнта плошчаў.

А вось пасяўныя агрэгаты ў неспрыяльнае надвор’е ў поле не адправіш, таму лічбы запрацаваных гектараў за тыдзень прыраслі нязначна. Тэмп тут па-ранейшаму задаюць ільюшынцы і вялікадальчане, уключыўся ў працэс “Дземенец”, а “Віцебскаграпрадукт” ужо справіўся з заданнем на 40 працэнтаў. Аграрыі апошняга прадпрыемства і іх ільюшынскія калегі апроч аўсу сеюць і ячмень, а далецкія і глыбачанскія – пшаніцу і зернебабовыя. Усяго ж у раёне засеяна каля чвэрці палеткаў, і па гэтым паказчыку мы па-ранейшаму знаходзімся на высокіх пазіцыях у абласной зводцы.

Наталля БАГДАНОВІЧ.

На здымку: механізатар “Дземенца” Мікалай Яловік узворвае глебу на палетках ля Воцькавічаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *