Утвержден график прохождения гостехосмотра частных тракторов и прицепов

Общество

Зацверджаны графік праходжання дзяржтэхагляду трактароў і прычэпаў, якія належаць насельніцтву раёна.

2 мая: Глыбачанскі сельсавет – 16.00, Вяркудскі – 17.00, Сарочынскі – 18.00;

3 мая: Жарскі – 16.00, Вялікадолецкі – 17.00, Кубліцкі – 18.00;

7 мая: Ушацкі сельсавет: Двор Пліна – 16.00 і г.п.Ушачы – 17.00.

Тэхніка жыхароў гарпасёлка будзе праходзіць тэхагляд у райцэнтры 7 мая ў 18.00.

Звяртаем вашу ўвагу, што месца збору ва Ушачах змянілася! Цяпер тэхніку трэба даставіць у раён гаражоў МСО. Вяскоўцы ж, як і звычайна, павінны прыгнаць трактары і прычэпы да мясцовых сельвыканкамаў, жыхары Двор Пліна – на пляцоўку ля былой бібліятэкі.

Нагадаю асноўныя патрабаванні да транспартных сродкаў: яны павінны быць чыстымі, мець спраўную тармазную сістэму, светлавыя прыборы і гукавую сігналізацыю, пафарбаваны дзяржаўны знак, прыдатную да эксплуатацыі гуму. У трактарах абавязковая наяўнасць знака аварыйнага прыпынку, вогнетушыцеля і аптэчкі. Прычэпы павінны быць абсталяваны светлавой сігналізацыяй, нумарным знакам і падсветкай. Уласнікам трэба прад’явіць тэхпашпарт, пасведчанне трактарыста-машыніста з адзнакай на права кіравання адпаведнай катэгорыяй транспартных сродкаў, страхавое пасведчанне, медыцынскую даведку ўстаноўленай формы аб прыдатнасці да кіравання, квіток аб аплаце тэхагляду: 0,3 базавыя велічыні за трактар, 0,2 – за прычэп. Сродкі пералічаюцца на разліковы рахунак BY28АКВВ36003280019300000000 у ААТ “АСБ “Беларусбанк” г.Мінск, БІК АКВВВY2Х, код плацяжу 03001 – юрыдычным асобам, 03002 – фізічным. УНП 300594330.

Сяргей КАЧАН,
галоўны дзяржтэхінспектар па наглядзе
за тэхнічным станам машын і абсталявання.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *