Что интересует охотников

Зваротная сувязь

Калі ў людзей узнікаюць пытанні, звязаныя з паляваннем і рыбалоўствам, яны звяртаюцца непасрэдна ў адпаведную раённую структуру, дзе і атрымліваюць усе патрэбныя адказы. Тым не менш, падчас “прамой лініі”, якую праводзіў з чытачамі газеты дырэктар Ушацкай арганізацыйнай структуры РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” В.І.ШЭРШАНЬ, паступіла некалькі пытанняў. У асноўным яны датычыліся палявання.
Ці прадугледжаны якія-небудзь ільготы на ўзносы, пуцёўкі паляўнічым са стажам, пенсіянерам і ці плануецца ў бліжэйшы час павышэнне іх кошту?
– Раз у год як паляўнічыя, так і рыбаловы плацяць узносы. Паляўнічыя – дзве базавыя велічыні, рыбаловы – адну базавую.
Пенсіянеры пры прад’яўленні адпаведнага дакумента аплачваюць толькі 50 працэнтаў, інваліды першай і другой групы, а таксама ганаровыя члены таварыства вызвалены ад названай платы. А вось кошт пуцёвак для ўсіх аднолькавы і льгот тут не прадугледжана.
Гадавыя ўзносы могуць узрасці толькі ў выпадку павелічэння базавай велічыні, паколькі ад яе залежаць. Кошт пуцёвак фарміруецца ад усіх складаючых затрат і сёлета павялічыўся нязначна.
– У якія тэрміны дазволена паляванне на бабра?
– У апошні час колькасць баброў значна павялічылася, яны наносяць немалы ўрон лясной і сельскай гаспадарцы, меліярацыйным сістэмам. З мэтай прывядзення іх папуляцыі да аптымальных памераў з мінулага года тэрміны палявання павялічаны – з 1 верасня па 31 студзеня ў светлы час сутак зброевым спосабам, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, з засады і падыходу. З 1 лютага па 1 сакавіка ў светлы час сутак – бяззброевым спосабам: з дапамогай пастак, сачкоў, капканаў.
– Калі пачынаецца сезон палявання на пушных звяроў?
– Згодна Правіл вядзення палявання і паляўнічай гаспадаркі, паляванне на пушных звяроў пачынаецца з першай суботы лістапада. Такім чынам, сёлета паляваць можна будзе з 5 лістапада па 31 студзеня.
В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *