Сёлета ў гарадскім пасёлку пасля капітальнага рамонту абновяцца два дамы: №26 па вуліцы Фрунзэ (работы распачаты летась) і №19 па Савецкай. У абодвух будуць заменены дахі, ганкі і казыркі, вадасцёкавая сістэма, сеткі электраабсталявання і многае іншае.
Здача аб’ектаў запланавана на сакавік і май адпаведна, а кошт работ складае 950 і 316 тысяч рублёў. Выконвае іх камунгас.
Таксама сёлета распачнецца рамонт дома №6 па Дзяржынскага са здачай у 2026-м годзе.