Дзіяна і Іван Капелька пакарылі з першых хвілін знаёмства, а чым больш яно працягвалася, тым больш расла павага да смелых маладых гараджан, якія вясной 2020 года прыехалі ў вёску Заазер’е, каб перасядзець пік каранавірусу, а сёння маюць тут уласную сядзібу. Яна ўсё разрастаецца, у тым ліку і падсобнай гаспадаркай. Гарадскую прапіску сям’я асэнсавана памяняла на вясковую і адчувае сябе абсалютна шчаслівай.
“Не імкнуліся спадабацца”
Пазнаёміліся яны праз інтэрнэт. Проста завязалася сяброўства па перапісцы. Віцябчанка Дзіяна тады працавала ў Санкт-Пецярбургу, слонімец Іван вучыўся ў Мінску на трэцім курсе БДТУ. Цікавіліся справамі адзін аднаго, падтрымлівалі парадамі і, самае галоўнае, не красаваліся, не імкнуліся спадабацца, як бывае пры невіртуальным рамане, а чэсна пісалі, што думаюць і як успрымаюць жыццё.
“Нашы погляды супадалі ва ўсім, і я з першых тыдняў знаёмства ведала, што выйду за яго замуж”, – расказвае Дзіяна. Так яно і атрымалася. Юнак з дзяўчынай ні разу не бачылі адзін аднаго да таго, як Іван сустракаў сяброўку на мінскім вакзале. Праз тры месяцы яны распісаліся і вось ужо дзявяты год разам.
Іван скончыў універсітэт і магістратуру. Дзіяна шмат дзе вучылася і з густам аздабляе інтэр’ер. Вялікая лялька-паднос, што стаіць у іх галоўнай хаце, адноўленая абіўка крэсла і дрэва шафаў – гэта яе захапленне. Яны не выкідваюць старую мэбля, новае жыццё ёй надае маладая гаспадыня. Стапрацэнтныя гараджане, яны не пабаяліся бітонамі цягаць ваду з суседскага калодзежа, тапіць печ, выгод на свежым паветры. Усё гэта цяпер у мінулым, а 29-гадовыя гаспадары не толькі працуюць, але і вучаць замежную мову, рыбачаць, паказваюць выгоды жыцця на прыродзе ў “TikTok”. А яшчэ дбайна сочаць за экалогіяй, асобна сартуюць і здаюць метал і маюць намер адкрыць аграэкасядзібу. Для гэтых мэт нават набылі ўчастак за адну базавую велічыню.
“Удалёнка” стала пастаяннай
Спачатку разглядалі вёску выключна як сховішча ад страшнай інфекцыі і месца для адпачынку. Да іх прыязджалі шматлікія сябры-айцішнікі, усім падабалася і вясковая лазня, і блізкае возера Тартак, і шашлыкі на ўлонні. У хаце Лідзіі і Уладзіміра Кісялёў – бабулі і дзядулі Дзіяны – станавілася яўна цеснавата, таму і вырашылі стварыць больш сучасныя ўмовы і купілі свой дом. Зразумела, што першае, аб чым клапаціліся, гэта сувязь. Іван – праграміст, работа на “ўдалёнцы” кампаніямі віталася, таму ўстанавілі антэны для ўстойлівай перадачы. А паколькі за гэты час разглядаў варыянты работы на іншых заказчыкаў, сцвярджае, што паслугі застаюцца запатрабаванымі, а яго прыклад сведчыць, што і з глыбінкі Вялікадолецкага сельсавета можна падтрымліваць устойлівую сувязь з усім светам.
У тое, што знаходзімся ў былым хляве – паверыць складана. Пераступіўшы ганак, апынулася на прыгожай плітцы, у цэнтры пакоя запрашаў да чаяпіцця самаробны стол, свяціўся вялікі экран тэлевізара, а сцены, бэлькі адпавядалі моднаму “састарэламу” стылю.
“Самы што ні ёсць хлеў, – паўтарае Іван. – Кожнае бервяно перабрана, апрацавана і пафарбавана. Мы спачатку ў хаце побач жылі лічы што без рамонту, хутка зоймемся яе аздабленнем, а гэты пакінем як гасцявы. Мой бацька вельмі любіць будаваць, таму часова жыў у нас і дапамагаў. Разам і лазню новую паставілі, і камін пабудавалі, і хлеў для нечаканых гадаванцаў. Многа нашых знаёмых працуе за мяжой, мы ж хочам жыць толькі ў Беларусі, а дом на вёсцы аказаўся асэнсаваным выбарам”.
Возяць сала бацькам
Ідэя стаць “фермерамі” нарадзілася звычайным днём, калі вось так жа “для фону” працаваў тэлевізар. У перадачы “Я з вёскі” расказвалі пра пароду свіней для лянівых, а праз 20 хвілін ўжо была заказана парачка венгерскай пухавой мангаліцы. Непатрабавальныя парсюкі зацікавілі: хлеў будаваць і кашы варыць не трэба. Паколькі кучаравыя, з поўсцю, то не баяцца халадоў – дастаткова загона з “будкай”. У ежы непераборлівыя настолькі, што абыходзяцца зернем з вадой, ну а летам атрымліваюць гарнір з садавіны і агародніны.
І нарошчваюць сала, як раней на вёсцы – з далонь. Гаспадары і соляць, і вэндляць – набылі спецыяльны апарат, а яшчэ адзін для вакуумнай упакоўкі прадуктаў. І калі раней бабулі з дзядулямі дзяліліся з дзецьмі і ўнукамі кумпякамі, то ў сям’і Капелька ўсё наадварот – яны перадаюць родным натуральныя мясапрадукты, да іх на канікулы прыязджае з Віцебска і малодшая сястра Дзіяны.
Навучыліся маладыя гараджане і роды прымаць, і сыр з казінага малака гатаваць. А ў першы дзень нават рукі звяло – два літры выдойвалі паўтары гадзіны, зараз столькі часу займае ўвесь ранішні догляд за жывёлай. Дадатковыя гадаванцы аказаліся на іх падворку неспадзявана – заехалі паспытаць казінага малака, а назад вярталіся з двума падарункамі зааненскай пароды. Цяпер у іх цэлая аўчарня – пераважна козы, аднак ёсць і ручны барашак з персанальным цырульнікам – абаяльным паласатым парсючком, які вольна бегае па сядзібе і вычэсвае лычыкам шубу сябра. Мы абходзім птушнік, персанальныя загоны з кныром, дзвюма свінаматкамі і чатырма паўгадовымі падлеткамі, новенькі хлеў з багатым вывадкам дробнакапытных і вальерам для іх. Уся жывёла дружалюбная – круціцца вакол гаспадароў і ахвотна ідзе на рукі.
“Калі б ад падсобнай гаспадаркі былі прыбыткі як ад праграміравання, – займаўся б толькі гэтым, – кажа Іван. – Атрымліваем столькі пазітыву, назіраючы за іх характарамі. Ужо не шкадую, што ўсю ноч на марозе дапамагаў з родамі свінаматцы, хоць у жывых застаўся толькі гэты паласацік. Бачыце, да сажалкі пабег, каб стрэс ад фотаздымкі зняць. Калі што не даспадобы – там рэлаксуе і вяртаецца”.
Адпачыла душой на сядзібе сям’і Капелька і я. І не столькі ад прасторы і спакою, колькі ад стваральнага пазітыву, што зыходзіць ад гэтай пары. Ад іх смеласці, працалюбства і патрыятызму, ад таго, што моладзь абірае вёску.
Вольга Караленка.
Добрый день! Хотелось бы знать, когда у нас на селе наладят нормальную работу автомагазинов? Единственное, что хорошо — приходят по расписанию и необходимый набор продуктов почти всегда есть. Почти месяц не можем купить обыкновенные овсяные хлопья, бывает, что пропадает сода, спички, овощи и фрукты ну очень редко. Иногда к празднику хочется купить тортик, шампанское… Один ответ: «Нет на складе!» Нас не интересуют ваши склады, вы нам дайте товар. Неужели тяжело те же самы тортики отписать с Кулинарии? Их там постоянно выпекают и они очень вкусные! Продукты, которых нет на складе, можно отписать из райповских магазинов и отправить в деревни… Прикрепили Ушачское Райпо к Докшицам, дали новые большие автолавки, а воз и ныне там. Когда в публичном доме нет выручки, меняют не кровати, а проституток… Простите за каламбур… А то автолавки дали большие, новые, а товар тот же… Если райпо не справляется, передайте автолавки Евроопту! Хотелось бы иногда и кусок мыла купить, да и тот же порошок стиральный, много всякой мелочёвки в хозяйстве надо. А нетуууу!!! Автобус не ходит — ни в магазин тебе, ни в поликлинику…
А молодёжью, которая едет в деревни, я восхищаюсь… Большие молодцы! Только вот не каждый так сможет, по-любому нужен хоть какой-то начальный капитал. В-принципе, всё сейчас можно купить, всё можно построить, в деревне сделать городские условия, были бы деньги… Удачи молодёжи в их начинаниях! Возможно, молодым и получится возродить наши деревни…
Уважаемая Лариса, ответ от руководства Ушачского филиала облпотребобщества можете прочитать перейдя по ссылке ➞ https://www.belpatriot.by/?p=66890