Первый коварный лёд

Калейдоскоп

Штогод на водах гінуць людзі. У перыяд першых халадоў многія выходзяць на лёд, не задумваючыся пра асцярожнасць – тым самым ставяць сябе ў небяспечнае становішча. Заўсёды трэба памятаць пра простыя, але вельмі важныя меры бяспекі. 

ПРАВЕРЦЕ НА ТРЫВАЛАСЦЬ
Бяспечным для адзіночнага пешахода з’яўляецца лёд зеленаватага колеру, таўшчынёй не менш 7 см. Для абсталявання катка – таўшчынёй не менш 10-12 см, а для масавага катання – 25. Не правярайце трываласць лёду ўдарам нагі – гэта павялічвае рызыку апынуцца ў вадзе.
БЯСПЕЧНАЯ ЛЫЖНЯ
Зразумела, на лыжах пераходзіць рэчку ці возера куды больш бяспечна, чым пяшком. Але і тут ёсць свае тонкасці. Паглядзіце: магчыма, побач ужо ёсць пракладзеная лыжня. Калі такой няма, то трэба адшпіліць мацаванне лыжаў, каб пры выпадку хутка ад іх пазбавіцца. Палкі лепш трымаць у руках, не накідаючы петлі на кісці. Рукзак рэкамендуецца накінуць на адно плячо. Калі вы пераходзіце возера групай, то памятайце, што адлегласць паміж лыжнікамі, ды і пешаходамі, павінна быць не меншай за 5 метраў.
РЫБАКАМ НА ЗАМЕТКУ
Аматары падлёднай рыбнай лоўлі, нягледзячы на сумны вопыт сваіх калег, выходзяць на рэчкі і азёры нават у час моцных адліг. Што параіць у такім выпадку? Не прабівайце некалькі лунак побач, не збірайцеся вялікімі групамі ў адным месцы, не лавіце рыбу каля прамыін, калі нават там і самы лепшы клёў. Заўсёды майце пад рукамі лінь – трывалую вяроўку даўжынёй 15-20 метраў з завесай на адным канцы і грузам вагой 400-500 грамаў на другім.
ВЫЗВАЛІЦЦА З ПАДЛЁДНАГА ПАЛОНУ
Калі ўсё ж вы праваліліся пад лёд, трэба дзейнічаць хутка і ўпэўнена: кінуць у бок берагу замацаваны на поясе лінь, шырока раскінуць рукі па баках закраіны лёду і без рэзкіх рухаў спрабаваць выбрацца на трывалы лёд. Затым, лежучы на жываце ці спіне, рухацца ў бок берага, адначасова заклікаючы аб дапамозе.
ПРЫЙСЦІ НА ДАПАМОГУ
Калі вы сталі відавочцам таго, як чалавек праваліўся пад лёд, крыкніце яму, што ідзяце на дапамогу. Набліжайцеся да палонкі толькі паўзком, шырока раскінуўшы рукі. Лепш пакласці пад сябе лыжу, дошку, фанеру. Не падпаўзайце да самага краю, за некалькі метраў да вады працягніце таму, хто трапіў у бяду, вяроўку, лесвіцу, палку, іншы прадмет, што ёсць пад рукой. Гэта можа быць і рэмень, шалік, дошка, звязаныя прадметы адзення. Калі вас некалькі, то можна легчы на лёд ланцужком, трымаючы адзін аднаго за ногі, і такім чынам рухацца да пралому. Падаўшы пацярпеламу падручны сродак, пастарайцеся выцягнуць яго на паверхню лёду і паўзком выбрацца з небяспечнай зоны. Адразу ж чым-небудзь накрыйце трапіўшага ў бяду, як мага хутчэй дастаўце яго ў цёплае месца.
НЕБЯСПЕЧНЫЯ МЕСЦЫ
І лыжнікам, і рыбакам, і любому, хто вырашыў прайсціся па лёдзе, варта яшчэ на беразе звярнуць увагу на сцежкі ці сляды, падумаць, дзе могуць чакаць небяспечныя месцы. Лёд можа быць нетрывалым каля сцёку вод (напрыклад, з фермы, прамысловага прадпрыемства). Звычайна лёд тонкі і рыхлы каля чароту, пад гурбамі, у месцах, дзе водарасці ўмерзлі ў лёд. Абыходзьце бокам пляцоўкі, дзе б’юць крыніцы, дзе хуткае цячэнне ці ў рэчку ўпадае ручай. А яшчэ лепш увогуле не праяўляць самаўпэўненасці, паказной смеласці і не выходзіць на лёд у непрыстасаваных для гэтага месцах. Такое геройства можа дорага каштаваць. Будзьце асцярожныя, не стаўцеся абыякава да свайго жыцця!
Э.ВЕРТАШОНАК,  старшыня Ушацкага таварыства выратавання на водах.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *