На пачатак чэрвеня незанятым у эканоміцы грамадзянам ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ушацкага райвыканкама прапануюць нямала свабодных вакансій
У ліку навінак – пасады спецыяліста па сацыяльнай рабоце ў ТЦСАН, майстра лесу і слесара па рамонце аўтамабіляў у лясгасе, урача-атарыналарынголага ў райбальніцы, педагога-псіхолага ў Глыбачанскай сярэдняй школе, паштальёна ў Віцебскім філіяле РУП “Белпошта” (для работы ў Вялікіх Дольцах), вадзіцеля аўтамабіля ва УП “Полацкводаканал” (Ушачы), падсобнага рабочага і вадзіцеля аўтамабіля ў ААТ “Ільюшынскі”.
Нямала вакансій і ў іншых прадпрыемствах, арганізацыях раёна. Заработная плата па спецыяльнасцях вагаецца ад 726 да 7620 рублёў за стаўку. Падрабязнасці – па нумарах, 5-73-51 і на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Жыхарам”.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.