Вось як выглядае зараз жылы дом №26 па вуліцы Фрунзэ ў г.п.Ушачы. Камунальнікі не толькі завяршылі капітальны рамонт трохпавярхоўкі, але і выканалі добраўпарадкаванне прыдамавой тэрыторыі: устанавілі лаўкі, паклалі тратуар з пліткі, а хутка з’явіцца і новы асфальт.
Падобныя работы праводзяцца некалькі гадоў запар на спецыяльна выдзеленыя раёну сродкі на добраўпарадкаванне ў адпаведнасці з праграмай “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе”. Такім чынам у дварах і грамадскіх месцах з’яўляюцца пясочніцы, альтанкі, высаджваюцца дрэвы. А паколькі робіцца часта больш запланаванага, то на гэтыя мэты ахвяруюць грамадскія арганізацыі, як было летась у двары па Савецкай, і ўласныя сродкі УП ЖКГ.
Галоўнае – не разбураць створаны камфорт.