У наступную пятніцу, 3 кастрычніка, у вялікай зале Ушацкага райвыканкама (г.п.Ушачы, вул. Ленінская, д.12, першы паверх) адбудзецца кірмаш вакансій для грамадзян перадпенсійнага і пенсійнага ўзросту, інвалідаў. З 10.00 да 13.00 усе жадаючыя змогуць даведацца пра наяўныя месцы ў арганізацыях раёна, задаць хвалюючыя пытанні спецыялістам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. На мерапрыемстве будзе арганізавана таксама работа сацыяльнай прыёмнай ТЦСАН – спецыялісты ўстановы пракансультуюць землякоў па пытаннях сацабслугоўвання на доме, парадку выплаты матэрыяльнай дапамогі, іншых паслугах цэнтра.