Актуальные вакансии в Ушачском районе

Общество

140 вакансій прапануюць зараз грамадзянам ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ушацкага райвыканкама.

У ліку навінак – пасады прыбіральшчыка вытворчых, службовых памяшканняў у раённым цэнтры культуры і народнай творчасці, спецыяліста па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг у ЦБП №221 ААТ “ААБ “Беларусбанк” у г.п.Ушачы, загадчыка гаспадаркі ў цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме, электрагазазваршчыка ва УП ЖКГ, прыбіральшчыка тэрыторыі ў цэнтральнай райбальніцы, лабаранта хіміка-біялагічнага аналізу, інжынера па ахове працы ў КУСГП “Вялікадолецкае”, бухгалтара, інжынера-энергетыка, інжынера па эксплуатацыі машынна-трактарнага парка ва УП “Сафійскія дары”.

Нямала вакансій і ў іншых прадпрыемствах, арганізацыях раёна. Заработная плата па спецыяльнасцях вагаецца ад 726 да 7620 рублёў за стаўку. Падрабязнасці – на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Жыхарам” ці па тэлефонах 5-88-57, 5-73-51.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *