166 вакансій прапануюць на пачатак снежня ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ушацкага райвыканкама.
Сярод прапаноў – пасады дэзінфектара ў філіяле “Ушацкі” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”, повара, машыніста кацельні ў Докшыцкім філіяле аблспажыўтаварыства (для работы ва Ушачах), інспектара па асноўнай дзейнасці ў ТЦСАН, дырэктара сацыяльна-педагагічнага цэнтра ў аддзеле па адукацыі райвыканкама, педыятра, дэрматолага, анестэзіёлага-рэаніматолага, а таксама медыцынскіх сясцёр (у дзіцячую кансультацыю, кабінет імуннай прафілактыкі) у цэнтральнай райбальніцы, вадзіцеля аўтамабіля ў ПМК-66, электрамеханіка сродкаў радыё і тэлебачання ў філіяле “Радыё, тэлебачанне і сувязь” РУП “Белтэлекам” (для работы ў в.Астравенец), загадчыка клуба ў Глыбачанскім СДК, галоўнага ляснічага, егера, інжынера па лесавыкарыстанні ў лясгасе.
Нямала вакансій і ў іншых прадпрыемствах, арганізацыях раёна. Заработная плата па спецыяльнасцях вагаецца ад 758 да 3500 рублёў за стаўку. Падрабязнасці – на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Жыхарам” ці па тэлефонах: 5-88-57, 5-73-51.

