Ушачане присоединились к акции «Наши дети» и «От всей души»

Главное

 

Г.Сляцкая, Г.Бехава, Г.Бука.

У Палац Рэспублікі запрасілі ў гэты раз каля 2400 школьнікаў з усіх куточкаў Беларусі. Пабывалі на свяце і ўшачане.

 

Цікава, што такі гонар выпаў сёлета тром дзяўчатам з аднолькавым імем Ганна. Зрэшты, факт гэты не такі і дзіўны, калі ўлічыць, што прыгаданае жаночае імя – самае папулярнае ў свеце. Кожная з нашых прадстаўніц мае адметныя заслугі. Пяцікласніца Ушацкай школы Аня Сляцкая – выдатніца вучобы, пераможца раённага этапу алімпіяды па некалькіх прадметах, лаўрэат музычных конкурсаў і прызёр спартыўных турніраў. Цудоўна вучыцца, актыўнічае ў грамадскіх справах, віртуозна грае на цымбалах і калекцыяніруе конкурсныя дыпломы сямікласніца гэтай жа ўстановы Аня Бехава. Ну а юная біятланістка Аня Бука, якая заваявала медаль рэспубліканскіх спаборніцтваў “Снежны снайпер” – праславіла не толькі сваю Вялікадолецкую школу, а і ўвесь раён.

“Гэта паездка стала для нас адной з самых яркіх падзей у жыцці! Паход у цырк, прадстаўленне “Чараўніцтва Новага года” – усіх уражанняў проста не перадаць! А яшчэ вельмі хвалююча было ўбачыць Прэзідэнта нашай краіны. Ведаем, як шмат у кіраўніка дзяржавы спраў, але ён знайшоў час, каб асабіста нас павіншаваць. Аляксандр Рыгоравіч сказаў, што гэта вельмі правільная традыцыя: рабіць так, каб ніводнае дзіця не засталося без увагі і падарунка”, – падзяліліся з намі дзяўчаты.

У гасцях у сям’і Крывёнак.

“Глядзіце, якая ў нас ёлка прыгожая! Мы ўжо і вершы навагоднія вывучылі – зараз раскажам”, – не хавалі эмоцый, сустракаючы гасцей, юныя выхаванцы прыёмнай сям’і Крывёнак з вёскі Баяршчына.

У рамках акцыі “Нашы дзеці” з прыемнай місіяй да іх завіталі прадстаўнікі раённай улады, аддзела па адукацыі – павіншавалі з надыходзячымі святамі і ўручылі падарункі. Як падкрэсліла гаспадыня дома Людміла Іванаўна, малышы (што цікава, усім траім – па пяць гадоў) такой увагі адназначна дастойныя: растуць паслухмянымі, дапамагаюць па доме.
Кіраўнік раёна Сяргей Шамовіч падзякаваў жанчыне – прыёмнай маці не толькі па пасадзе, але і па закліку сэрца – за яе няпростую і вельмі адказную працу. Паціснуў руку і Алегу Юльянавічу, які з’яўляецца надзейнай апорай гэтай вялікай дружнай сям’і.

Канечне, не засталіся без увагі і людзі шаноўнага ўзросту. У перадсвяточныя дні нямала гасцей было ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН.

У рамках акцыі “Ад усёй душы” святочнае мерапрыемства тут правялі работнікі Вяркудскага СДК і вучні Глыбачанскай школы, а старшыня Ушацкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Наталля Марковіч перадала пастаяльцам падарункі ад грамадскага аб’яднання (на здымку). З віншаваннямі, салодкімі пачастункамі і жывой ёлачкай завіталі ў аддзяленне і прадстаўнікі Ушацкага лясгаса.
Не засталося ўбаку і раённае аддзяленне партыі “Белая Русь”. Яго актывісты разам з прадстаўнікамі ТЦСАН і савета ветэранаў з падарункамі наведалі былых малалетніх вязняў вайны і некалькіх юбіляраў самага шаноўнага ўзросту. А актывісты раённай арганізацыі Беларускага фонду міру павіншавалі пацыентаў аддзялення сястрынскага догляду ЦРБ.

Працягнула сваё добрае пачынанне раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын: яе старшыня Дзіна Садоўская не толькі наведала пастаяльцаў аддзялення ў Вяркудах, а і арганізавала для іх святочную паездку ва Ушачы. Дабрачыннае мерапрыемства ў цэнтры культуры аб’яднала ўдзельнікаў акцый “Нашы дзеці” і “Ад усёй душы”. Спектакль, карагоды і, вядома ж, падарункі – у цёплай атмасферы свята разам з пажылымі людзьмі весяліліся школьнікі з Арэхаўскай СШ. Далучыліся да імпрэзы і ўдзельнікі дзіцячай ашчаднай праграмы “Расці вялікі”, якую рэалізуе “Белаграпрамбанк”.

Падрыхтавалі Наталля БАГДАНОВІЧ, Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *