У цуды вераць нават дарослыя, ну а дзеці – тым больш. Яны чакаюць спаўнення мар, пішуць лісты Дзеду Марозу. Сваё жаданне атрымаць разумны гадзіннік Лёня Падгола размясціў на “Ёлцы жаданняў”, а ў пераднавагоднія дні ўжо апрабаваў усе яго функцыі – прадстаўнікі цэнтра банкаўскіх паслуг № 221 ААТ “ААБ Беларусбанк” у г.п.Ушачы (на здымку) завіталі да хлопчыка не толькі з чаканым падарункам, але і з салодкім наборам.
Калектыў банка штогод удзельнічае ў акцыі “Нашы дзеці”, а таксама ва ўсіх сацыяльных праектах краіны. Ну а перад Новым годам супрацоўнікі традыцыйна прымалі віншаванні з нагоды ўласнага Дня нараджэння – 26 снежня “Беларусбанку” споўнілася 103 гады.

