Где можно окунуться на Крещение 2026 на Ушаччине

Главное

У панядзелак праваслаўныя адзначаюць адно з вялікіх святаў – Хрышчэнне Гасподняе, якое завяршае цыкл Святак. Сама назва гаворыць аб падзеі – у гэты дзень Ісус Хрыстос хрысціўся ў водах Іардана, падчас чаго адкрылася тайна Святой Тройцы – на Бога Сына ў выглядзе голуба сышоў Святы Дух, таму Хрышчэнне яшчэ называюць Богаяўленнем.

Любая вада валодае ўнікальнай сілай, ну а асвечаная ў гэты дзень дапамагае веруючым пры рознай немачы, яна не губляе сваіх лекавых вартасцяў на працягу гадоў, таму традыцыйна назапашваецца прыхаджанамі.

Службы з асвячэннем вады пройдуць:
у нядзелю, на Богаяўленчы сачэльнік: у Вашкове – у 9.00, Кублічах – 13.00, ва Ушачах і Арэхаўне – у 16.00;
у панядзелак, на Хрышчэнне: ва Ушачах – у 8.30, у Арэхаўне – 9.00, Дубраўцы – 12.30.

Вада, асвечаная ў гэтыя дні, мае аднолькавую сілу, храм Мінадоры, Мітрадоры, Німфадоры 18 і 19 студзеня будзе адчынены да 20 гадзін, і да гэтага ж часу 19 студзеня – царква святой вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы.

Напэўна, знойдуцца смельчакі і для акунання ў палонцы. Афіцыйным месцам для гэтых мэт прызначана возера Должына – пляж санаторыя “Лясныя азёры”, дзе ў ноч з нядзелі на панядзелак з 23.30 да 2.00 і 19 студзеня з 10 да 14 гадзін будуць прысутнічаць медыкі і выратавальнікі. Тым не менш, варта прыслухацца да парад урачоў – пераахалоджанне можа нашкодзіць здароўю, асабліва калі вы маеце хранічныя захворванні.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *