Утверждена Программа социально-экономического развития Ушачского района на 2026-2030 годы.

Главное

Дэпутаты раённага Савета дэпутатаў на пазачарговай сесіі зацвердзілі праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Ушацкага раёна на 2026-2030 гады.

Праект праграмы распрацаваны на аснове адпаведнай рэспубліканскай, зацверджанай на пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу. У праграму на пяцігодку закладзены такія прыярытэты, як нацыянальная і дэмаграфічная бяспека, умацаванне здароўя, падтрымка сям’і, развіццё чалавечага патэнцыялу, якасная адукацыя, стварэнне камфортнага асяроддзя для жыцця, лічбавая трансфармацыя, рэалізацыя турыстычнага патэнцыялу. Дарэчы, турызм – у ліку асноўных кропак росту. Распрацавана канцэпцыя стварэння турыстычнага кластара, вызначаны перспектыўныя ўчасткі для будаўніцтва тураб’ектаў, аб’ёмы рэалізацыі інвестыцыйных мерапрыемстваў у санаторыі “Лясныя азёры”.

У прамысловасці ключавым стане праект ТАА “ПитПро” па арганізацыі здабычы торфу, будаўніцтве завода па яго перапрацоўцы. Лясгас прадоўжыць мадэрнізацыю дрэваапрацоўчай вытворчасці, плануцца ўстаноўка новай лініі для перапрацоўкі сыравіны больш нізкай якасці і вялікага дыяметру, што дазволіць павялічыць выраб піламатэрыялаў.
Для паляпшэнні сітуацыі ў сельскай гаспадарцы запланавана будаўніцтва двух сучасных малочнатаварных комплексаў, закупка неабходнай тэхнікі.

Прадоўжацца работы па будаўніцтве і рэканструкцыі жылля, сацыяльнай інфраструктуры, рамонту дарог, пашырэнні сетак сувязі, паляпшэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры. За 5 гадоў у планах пабудаваць 14,7 тысячы м.кв. жылля, у тым ліку два шматкватэрныя жылыя дамы – у 2027 і 2029 гадах.

Наталля Марковіч, член Савета Рэспублікі, старшыня раённага Савета дэпутатаў:
“Распрацоўваючы дакумент, мы адштурхоўваліся ад тых вынікаў, якія былі дасягнуты пры рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на папярэднюю пяцігодку. Мэта – зрабіць усё, каб людзі адчувалі сябе камфортна і ўпэўнена, звязвалі сваё жыццё менавіта з нашым рэгіёнам. Праграма развіцця раёна на пяцігодку ўлічвае ўсе сферы дзейнасці. Вызначаны пералікі асноўных вытворчых і інфраструктурных праектаў. Асноўная задача – скарачэнне адставання ад сярэднеабласных паказчыкаў з улікам кропак росту і патэнцыялу раёна. Праграма зацверджана, але яе рэалізацыя, увасабленне многіх праектаў у жыццё і тое, як будзе развівацца Ушаччына, у многім залежыць ад кожнага з нас – ад нашай актыўнасці, дысцыплінаванасці, добрасумленнасці на рабочых месцах і канкрэтных спраў”.
* * *
Таксама рашэннем райсавета зменены межы сельскіх населеных пунктаў Вялікадолецкага сельсавета – Касары і Мірны. Выключаны з іх межаў зямельныя ўчасткі агульнай плошчай 22 і 8 гектараў адпаведна. Пасля праведзенай інвентарызацыі выяўлены пустуючыя землі, які перадаюцца ў лесфонд.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *