Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Александр Стома с рабочим визитом посетил Ушачский район

Главное

Насычаным быў працоўны дзень Аляксандра Мікалаевіча Стомы, які дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь правёў на тэрыторыі сваёй выбарчай акругі – ва Ушацкім раёне. Разам з членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшынёй райсавета Наталляй Мікалаеўнай Марковіч яны пабывалі на шэрагу аб’ектаў Ушаччыны.

Распачалі ж паездку з аграгарадка Вяркуды, дзе наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН. Варта сказаць, што гэта сфера для абаіх – добра вядомая. У свой час Наталля Мікалаеўна ўзначальвала тэрытарыяльны цэнтр абслугоўвання насельніцтва, ну а Аляксандр Мікалаевіч, урач па прафесіі, разумее спецыфіку догляду за людьмі ва ўзросце і з абмежаванымі магчымасцямі. Цікава, што ў пакоі для пражываючых наш дэпутат нечакана сустрэў былую калегу: Іна Лявонцьеўна Кандратовіч доўгі час працавала анестэзіёлагам у Полацкай гарбальніцы, якую пазней узначаліў Аляксандр Мікалаевіч, і ён цёпла з ёю пагутарыў на цікавыя для абаіх тэмы.

Ну а што да медабслугоўвання ў вяркудскай установе, дык праблем з гэтым няма: у аддзяленні ёсць медыцынская сястра, аглядае пражываючых фельчар Вяркудскага ФАПа, двойчы на тыдзень прыязджаюць медыкі з райбальніцы. Увогуле, людзі тут забяспечаны ўсім патрэбным. Не хавала дырэктар ТЦСАН Кацярына Коршун задавальнення ад таго, што да пачатку халоднага сезона ўдалося правесці рамонт даху, у планах таксама – абнавіць адмостку і сцены фасада.

Аддзяленне, разлічанае на 30 чалавек, цалкам запоўнена, і ёсць нямала жадаючых сюды трапіць. Цікава, што яшчэ некалькі год таму асобныя вяскоўцы прыязджалі ў Вяркуды толькі на халодны час, зараз жа ўсе жывуць круглы год.

“Такія ўстановы – прыклад таго, як дзяржава і мясцовыя ўлады клапоцяцца пра самыя неабароненыя катэгорыі грамадзян. Работнікі стараюцца тут стварыць практычна дамашнюю атмасферу – гэта адразу бачна!” – падзяліўся ўражаннямі А.Стома.

А вось комплекс “Юнацтва- Ушачы” – аб’ект для людзей усіх узростаў. Увогуле спартыўная сфера ў раёне развіваецца дынамічна, вельмі многае зроблена для пашырэння адпаведнай інфраструктуры, ва Ушач ёсць усе шансы стаць прывабным беларускім цэнтрам спартыўнай падрыхтоўкі, і тым больш недарэчным падаецца адсутнасць у нашым раёне стандартнага футбольнага поля. Менавіта праблемнае пытанне будаўніцтва запатрабаванага аб’екта абмяркоўвалася падчас сустрэчы народных абраннікаў з загадчыкам сектара спорту райвыканкама Сяргеем Ціханёнкам.

А.Стома і Н.Марковіч таксама прынялі ўдзел у пасяджэнні сесіі Вялікадолецкага сельскага Савета дэпутатаў, дзе абмяркоўваліся пытанні добраўпарадкавання тэрыторый, работы з пустуючымі дамамі. Відавочна, што падыход да гэтай справы павінен быць сістэмны. Важна больш актыўна весці тлумачальную работу з гаспадарамі прыватных падворкаў, стымуляваць грамадзян да падтрымання чысціні і парадку. Народныя абраннікі правялі сустрэчу з жыхарамі аграгарадка, абмеркавалі хвалюючыя іх пытанні, асобныя з якіх узяты на кантроль і работа па іх вырашэнні працягнецца ва ўзаемадзеянні з райвыканкамам і адказнымі службамі.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *