Товарищеская встреча между женскими и мужскими валейбольными командами Ушач и Лепеля

Cпорт

На мінулым тыдні адбылася таварыская сустрэча па валейболе паміж жаночымі і мужчынскімі камандамі Ушачы і Лепеля. Гэта не першы раз, калі аматары гэтай гульні наладжваюць такія спаборніцтвы для душы. А што гэта так – пераконваешся падчас упартых паядынкаў. Пяць партый ачко ў ачко гулялі жанчыны, падоўгу трымаючы мяч над сеткай, і толькі апошняя вызначыла пераможцаў. Прайграўшы дзве першыя партыі, гаспадыні зала, а гэта Галіна Ігнатовіч, Таццяна Хрыпель, Віка Камінская, Валерыя Карэйша, Крысціна Гайко, Алеся Ермаковіч і Крысціна Жарнасек усё ж вырвалі перамогу, сапраўды ва ўпартай барацьбе за кожны мяч.
Сярод мужчын жа стаўкі можна было рабіць адразу – настолькі пераканаўчай была наша каманда ў складзе Антона Пінчука, Васіля Варанько, Дзмітрыя Броўкі, Сяргея Кананка, Андрэй Скарабагатага, Аляксея Калітухі і Максіма Аўдошкі. З радасцю ўдалай гульні – на роўных – пакідалі залу чатыры каманды. І з дамовай сустрэцца на спартыўнай пляцоўцы Лепеля.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *