Для выпускников школ Ушачского района началась ответственная пора экзаменов

Образование и молодежь

30 мая ва ўсіх школах раёна прайшлі ўрачыстыя лінейкі з нагоды заканчэння навучальнага года. Зараз, на парозе ўступных іспытаў у навучальныя ўстановы, выпускнікоў чакае нялёгкая пара – школьныя экзамены і цэнтралізаванае тэсціраванне. Дарэчы, першыя выпрабаванні пачаліся літаральна праз дзень: ужо ў суботу вучні адзінаццатых класаў здавалі экзамен па рускай і беларускай мовах.
Сёлета ў раёне выпускныя экзамены здаюць 272 школьнікі – 128 адзінаццацікласнікаў і 144 дзевяцікласнікі. Вучняў, якія засвойвалі вучэбную праграму агульнай сярэдняй адукацыі, наперадзе чакаюць выпрабаванні па трох абавязковых прадметах – замежнай (асаблівасць сёлетняга года), рускай ці беларускай мовах, матэматыцы і адным прадмеце на выбар. А вось у выпускнікоў базавых класаў выбару няма: яны абавязкова здаюць матэматыку, рускую і беларускую мовы, гісторыю Беларусі.
Усе заданні для правядзення пісьмовых экзаменаў аб’яўляюцца ў дні іх здачы: для дзевяцікласнікаў – 3, 5 і 7 чэрвеня, для адзінаццацікласнікаў – 1, 4 і 6 чэрвеня. У выпадку, калі выпускнік захварэў, не змог з’явіцца на экзамены па ўважлівай прычыне або не здаў іх, дадаткова праводзяцца выпрабаванні ў наступныя дні: для выпускнікоў дзявятых класаў па беларускай мове – 21 жніўня, па рускай мове – 23 жніўня, па матэматыцы – 26 жніўня; для адзінаццацікласнікаў па матэматыцы – 22 жніўня, па рускай ці беларускай мове – 24 жніўня.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *