Возгорание автомобиля произошло в самом центре г.п.Ушачи

Cлужба-101

Учора, каля 8 гадзін раніцы, у самым цэнтры гарпасёлка, на вуліцы Савецкай загарэўся прыватны аўтамабіль. Найбольш верагоднымі прычынамі ўзгарання супрацоўнікі Ушацкага райаддзела МНС называюць кароткае замыканне электраправодкі або трапленне бензіну на гарачыя часткі рухавіка. Прыбыўшы на месца здарэння пажарны каравул у складзе дзвюх адзінак спецыялізаванай тэхнікі хутка ліквідаваў узгаранне ў маторным адсеку, выратаваўшы аўтамабіль ад поўнага знішчэння. На жаль, гэты сумны выпадак яшчэ раз прадэманстраваў тое, наколькі бяспечна многія з аўтааматараў адносяцца да патрабавання мець рабочы запраўлены вогнетушыцель у сваім транспартным сродку, а не “пазычаць” яго пры праходжанні чарговага тэхагляду адзін у аднаго. Імкненне некалькіх вадзіцеляў, якія сталі сведкамі здарэння, дапамагчы ўладальніку аўтамабіля, што загарэўся, не мела поспеху – іх вогнетушыцелі не спрацавалі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *