Будьте осторожны с огнём в жару

Cлужба-101

За прайшоўшы перыяд бягучага года ва Ушацкім раёне адбылося 22 пажары. У агні загінула 6 чалавек, 2 аказаліся траўміраваны, знішчана 17 пабудоў, пашкоджана 11. Матэрыяльны ўрон склаў 401 мільён рублёў. Выратавана каштоўнасцей на суму 585 мільёнаў рублёў.
Асноўнай прычынай пажараў па-ранейшаму з’яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём у стане алкагольнага ап’янення, у выніку чаго загінула 5 чалавек. У ліку прычын таксама парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, печаў, падпал, удар маланкі.
* * *
З наступленнем спякотнага надвор’я частымі становяцца выпадкі спальвання скошанай травы на палях, каля дарог, прысядзібных участкаў, лясоў, вадаёмаў. Дастаткова невялікай іскры для ўзнікнення пажару. Не разводзьце вогнішчы бліжэй за 15 метраў ад драўляных пабудоў і не пакідайце яго без нагляду.
Кіраўнікам гаспадарак у пажаранебяспечны перыяд неабходна арганізаваць узворванне тэрыторый каля жывёлагадоўчых аб’ектаў.
Нагадаем, што за падпал сухой травы і непрыняцце мер да тушэння пажару прадугледжаны штраф ад 10 да 40 базавых велічынь.
А.ПОЛАЗАЎ, інспектар дзяржпажнагляду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *