«Прямая линия» по всем вопросам

Зваротная сувязь

Падчас “прамой лініі”, якую праводзіў 3 красавіка старшыня райвыканкама Алег Анатольевіч Кавалёнак, паступіла 15 тэлефанаванняў. Званіўшыя ўшачане падымалі як новыя, невядомыя раней пытанні, напрыклад, пра адсутнасць гарачай вады ў адным з пад’ездаў дома па Ленінскай, 2 і слабы напор на трэцім паверсе ў доме вёскі Градзянец, так і вядомыя старшыні праблемы.

Наконт ацяплення дома па Дзяржынскага зноў тэлефанаваў В.П.Собаль. Мужчына быў незадаволены вынікамі камісіі, якая працавала па яго скарзе, настойваў не толькі на пераробцы сістэмы ацяплення ў сваёй кватэры, аднак і на ўцяпленні ўсяго панельнага дома, у якім у сценах шчыліны. Алег Анатольевіч адказаў, што ў панядзелак будзе накіравана новая камісія, якая яшчэ раз разбярэцца ў становішчы. Наконт уцяплення дома мужчына ўжо атрымоўваў адказ – тарцовыя сцены дамоў №№10,12 па вуліцы Дзяржынскага будуць уцеплены ў летні перыяд.

В.Р.Коршун з вёскі Ліпавец скардзілася на ваду, якая пастаянна паступае на яе тэрыторыю з калонкі, А.Р.Клыпа прасіла адрамантаваць невялікі ўчастак дарогі да іх вёскі Заляддзе Вялікадолецкага сельсавета, які пастаянна размываецца ў час дажджоў і паводкі. З гэтага ж сельсавета паступілі два тэлефанаванні ад гаспадароў, якія трымаюць вялікую гаспадарку. Мужчыны непакоіліся, што не будзе дастаткова пашы, цікавіліся, ці могуць, як раней, браць у арэнду да трох гектараў зямлі і атрымалі станоўчы адказ.

В.М.Дрозд з Весніцка таксама хвалявалася наконт выпасу жывёлы. Статак “Вялікадолецкага” пасвіцца і пераганяецца ля вясковых могілак, а яны не агароджаны. Прасіла і пашырыць тэрыторыю, высекчы кусты.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *