Приём граждан в Косарях

Зваротная сувязь

Падчас прыёму грамадзян у вёсцы Касары першым намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрам Ягоравічам Вайцянковым прыйшло ўсяго два чалавекі. Георгій Іванавіч Клачок прасіў выдзеліць новую пашу, паколькі на старой працяглы час не рабілася перазалужэнне. Іван Піліпавіч Дарошчанка, які прысутнічаў на прыёме, сказаў, што выдзеліць пад пашы вясковага статка дадатковыя плошчы, а за год зробяць падсеў траў, абновяць былыя пашы.

Яшчэ адзін жыхар Касароў скардзіўся: з-за таго, што ў доме прапісаны сын, ён не мае льгот, яны з жонкай многа грошай трацяць на лекі, сын не дапамагае, а наадварот, забірае. На жаль, мужчыну ніхто не можа дапамагчы па атрыманні льгот, не падпадае ён і на адрасную сацыяльную дапамогу, паколькі маюць немалую пенсію. А вось паўздзейнічаць праз участковага інспектара на непрацуючага сына паабяцалі.

Большасць вясковых праблем назваў сам старшыня Вялікадолецкага сельсавета Мікалай Канстанцінавіч Ляшкевіч. Паколькі на прыёме прысутнічалі прадстаўнікі камунгаса, былі агучаны пытанні, якія датычацца гэтай службы. Дрэнна расчышчаліся зімой дарогі па вёсках, разбіты яны і па Касарах. А яшчэ прасіў М.К.Ляшкевіч перанесці ў будынак дзіцячага сада ФАП, бо ў сённяшнім не распранешся, ды і лекі псуюцца з-за нізкіх тэмператур і павышанай вільготнасці.

Пытанні камунальнай службы, якія не патрабуюць вялікіх укладанняў, вырашаліся на месцы. А аб паляпшэнні пашы і замене памяшкання пад ФАП узяты на кантроль.

В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *