Очередной приём граждан провёл в Ушачах председатель Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь В.П.Андрейченко

Зваротная сувязь Официально Читатель поднимает проблему

– Гэта добра, што запісалася так мала чалавек, — сказаў Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка напачатку прыёму грамадзян і юрыдычны асоб. – Гэта азначае, што раённая ўлада працуе.

І сапраўды, на апошні прыём да старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нашага дэпутата па Докшыцкай выбарчай акрузе №22 запісалася ўсяго двое чалавек. А вось пытанні былі такія, што адклаліся ў запісной кніжцы дэпутата, як патрабуючыя разгляду на дзяржаўным узроўні.

— Трэба абавязкова, мабыць і ахвяруючы нейкімі іншымі дзяржаўнымі праграмамі, выдзяляць больш сродкаў на будаўніцтва сацыяльнага жылля, каб здымаць напружанне. Чэргі вельмі вялікія літаральна ва ўсіх рэгіёнах, многа сацыяльных сірот, — сказаў Уладзімір Паўлавіч.

Зразумела, што і раней на прыём да дэпутата прыходзілі людзі з просьбай паскорыць атрыманне сацыяльнага жылля. Зараз гэта быў малады чылавек, сям’і якога небяспечна сумеснае з ім пражыванне ў адным пакоі. Аднак чарга на сацыяльнае жыллё не дзеліцца на хворых, сацыяльных сірот, інвалідаў і іншыя катэгорыі. Яна агульная, і сёння налічвае ў раёне больш сотні чалавек. І як бы не хацелася дапамагчы маладому чалавеку, якому як выйсце будзе прапанавана работа з жыллём у якім-небудзь населеным пункце раёна, зрабіць гэта, пакуль не падыдзе чарга, немагчыма.

Ірына Уладзіміраўна Гарбачова з аграгарадка Вяркуды прасіла ад імя жыхароў трох шматпавярховак уключыць іх у план па рамонце на замену каналізацыі, вадаправода і зрабіць скатны дах. Ёй адказалі, што будзе зроблена камісійная праверка і тыя элементы, дзе патрэбна замена, будуць уключаны ў план. Пакуль што жыллё знаходзіцца ў нармальным стане, паколькі рамонт даха і вонкавай каналізацыі рабіўся.

Таксама Ірына Уладзіміраўна прасіла правесці ў аграгарадок газ. Паколькі рэальна вяскоўцы могуць стварыць кааператыў і газіфікаваць жыллё, скарыстаўшыся дзяржаўнай падтрымкай, толькі калі газ ужо падведзены да населенага пункта, то спачатку трэба правесці яго да аграгарадка. Уладзімір Паўлавіч сказаў, што неабходна вывучыць абласную праграму правядзення газу да аграгарадкоў і паспрабаваць уключаць туды і аграгарадкі Ушацкага раёна, а тады людзі змогуць падвесці сабе блакітнае паліва.

Трэцяе пытанне таксама датычылася ўсіх жыхароў Вяркуд, у якіх закрыты комплексны прыёмны пункт. “Мы пенсіянеры, таксама нерэнтабельныя, як і наш КПП, аднак дзяржава клапоціцца пра нас, мы таксама жадаем жыць з элементарнымі ўмовамі. Ездзіць у Глыбачку, да якой нас замацавалі, ніхто не будзе”. Уладзімір Паўлавіч таксама лічыць, што сацыяльныя стандарты павінны выконвацца, і раёну сумесна з “Полацкбытам” трэба прадумаць, як ажыццяўляць заезды для прыёму заказаў і аказання паслуг хаця б па графіку.

Без запісу прыйшла на прыём Тамара Адамаўна Каваленка, якая прасіла зусім не для сябе. Яе, як дарэчы і многіх, хвалюе аптымізацыя ў розных арганізацыях раёна, якая прыводзіць да скарачэння працоўных месцаў у малых гарадах. Уладзімір Паўлавіч лічыць паднятае пытанне вельмі актуальным, любыя скарачэнні, як і аб’яднанні павінны быць вельмі прадуманымі.

Старшыня Парламента праверыў, як выконваюцца папярэднія запыты выбаршчыкаў. Асабліва цікавіўся станам будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу, на якім і пабываў пасля прыёму грамадзян, як і ля камбайнаў падчас жніва.

В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *