Как спасаться от жары

Здравоохранение Калейдоскоп

Медыкі раяць простыя сродкі: піць зялёную гарбату, насіць лёгкае, светлае адзенне з натуральных тканін, хавацца ў ценю, есці марожанае, менш карыстацца касметыкай. У спякоту не варта піць піва і моцную каву. Першае выклікае абязводжванне, другая — нагрузку на сасуды. Не раяць дактары піць моцныя алкагольныя напоі, нават у кактэйлях: у спалучэнні са спякотай гэта можа выклікаць спыненне сэрца. Пры тэмпературы вышэй за 26 градусаў кожныя паўгадзіны трэба выпіваць шклянку вады.

Найбольшая сонечная актыўнасць — з 12.00 да 16.00. У гэты час трэба максімальна ахоўваць усе ўчасткі цела ад сонечных промняў. Калі гэта непазбежна, то трэба ахоўваць галаву пад парасонам ці капелюшом.

Астудзіць паветра ў памяшканнях дапаможа вентылятар. Калі пад яго пакласці некалькі бутэлек з вадой, папярэдне замарожаных у маразільніку, атрымаецца яшчэ і халоднае паветра. Набываючы вентылятар, звяртайце ўвагу на ўзровень шуму, ахову ад траплення вады ўнутр механізма. Кандыцыянеры існуюць двух тыпаў — стацыянарныя кампрэсарныя і лёгкія мабільныя. Апошнія не патрабуюць папярэдняй устаноўкі.

Карысна ў спякотныя дні пырскаць у памяшканні пульверызатарам, класці, пры магчымасці, на плечы мокрую хустку, прымаць халодны душ.

У такое надвор’е рэкамендуюць па магчымасці не выязджаць у далёкія вандроўкі на аўтамабілі. Калі ж няма магчымасці адмовіцца ад паездкі, то вадзіцелям трэба быць максімальна пільнымі на дарозе. У спякотнае надвор’е можа адбыцца рассейванне ўвагі і зніжэнне рэакцыі.

Панізіць тэмпературу ў машыне можна некалькімі спосабамі. Самы просты — выкарыстоўваць шторкі для засцярогі ад сонца. Таксама варта часцей мыць машыну.

Калі вы ведаеце яшчэ якія цікавыя спосабы ратавання ад летняй спёкі падзяліцеся з наведвальнікамі нашага сайта!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *