Запрет на посещение лесов введён в Ушачском районе с 1 августа. В поисках нарушителей специально созданные мобильные группы ежедневно патрулируют лесные массивы

Cлужба-101 Калейдоскоп Общество

Забарона на наведванне лясоў у сувязі з анамальнай спёкай уведзена па ўсёй рэспубліцы, ва Ушацкім раёне — з 1 жніўня. Створаны мабільныя групы з ліку работнікаў лясной гаспадаркі, інспекцыі прыродных рэсурсаў, райаддзелаў па надзвычайных сітуацыях і міліцыі. Штодня яны патрулююць лясныя масівы, дзе найбольш часта адпачываюць турысты. У чацвер у складзе мабільнай групы ў такі рэйд адправіліся і мы. Шчыра кажучы, сустрэць у лесе ля возера Вяркудскае ў будні дзень столькі парушальнікаў — жыхароў нашага раёна, Полацка, Мінска, Жодзіна — было нечакана. Хтосьці толькі-толькі «высадзіўся» на беражку ў цені елачак ды сасонак, нехта разбіў лагер яшчэ два-тры дні таму. Мэты візіту сюды грамадзян былі таксама розныя: аднадзённы пікнік з сябрамі, рыбалка ці працяглы адпачынак з сям’ёй. Але ўсе, як адзін, сцвярджалі, што пра ўведзеную ў краіне забарону нічога не чулі. Аднак, як вядома, няведанне закону не вызваляе ад адказнасці… З усімі адпачываючымі праведзены інструктажы па недапушчэнні знаходжання ў пажаранебяспечны перыяд у лесе, ім нагадалі аб магчымай адміністрацыйнай адказнасці, якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь. Турысты ж у сваю чаргу паабяцалі тэрмінова пакінуць лясны масіў. Што ж, калі гэтага яны не зробяць, то будуць плаціць немалыя штрафы. Ну а рэйды мабільных груп па лясах і тарфяніках Ушаччыны працягваюцца.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *