Прямая линия

Общество

 

 Неабыякавы да прыроды і захавання яе багаццяў жыхар Сарочынскага сельсавета вельмі непакоіўся высечкай лесу за вёскай Атрошкава. Маўляў, гэты лес быў вельмі багатым на грыбы і ягады, а цяпер усё знішчылі. Васіль Рыгоравіч растлумачыў, што высечка лесу вядзецца работнікамі лясніцтва ў строгай адпаведнасці з праектам лесаўпарадкавання. Ніякай самадзейнасці з боку Сарочынскага лясніцтва тут няма. А што датычыцца лясных дароў, то ягадніца і грыбніца даволі хутка аднаўляецца нават пасля высечкі лесу. Больш шкоды наносіцца ягадніку, калі збор ураджаю вядзецца самаробнымі камбайнамі. У такіх выпадках некаторыя ўчасткі не могуць ужо аднавіцца.

Жыхар вёскі Ліпавец ужо многа гадоў звяртаецца ва ўсе інстанцыі па факце падтаплення свайго агарода. З жыццём на балоце ён не можа змірыцца, а шматлікія камісіі, якія прыязджалі ацэньваць сітуацыю, нічога не зрабілі для выпраўлення становішча. Вось і прасіў грамадзянін Васіля Рыгоравіча дапамагчы зладзіць з лішняй вадой. В.Р.Кісель прызнаўся, што добра ведае гэтую даўнюю праблему, паабяцаў у бліжэйшы час ёй заняцца.

 

 

 

– Ці можна высякаць дрэвы – асіну, лазу, вярбу, якія выраслі самасевам на сваім участку?

 

 

– Калі гэтая зямля законна належыць вам, то на сваім участку вы маеце права рабіць усё, што захочацца. Высякаць дрэвы, нават калі яны выраслі без вашага ўдзелу, садзіць новыя. А вось ужо за межамі свайго ўчастка любую высечку трэба ўзгадняць з адпаведнымі органамі.

 

 

 

– Выпісаў у лясніцтве саманарыхтоўку сухастою. Спецыяліст мяне абавязаў пасля нарыхтоўкі дроў усе сукі ад дрэва здрабніць на кускі да метра і раскідаць на месцы. А я ведаю, што самі леснікі гэтага не робяць (заяўнік указаў канкрэтнае лясніцтва і ўчастак).

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *