Против домашних тиранов. О фактах насилия и противоправных действий можно сообщить по телефону «горячей линии»

Закон - один для всех

На жаль, навагоднія і калядныя святы ў многіх грамадзян традыцыйна суправаджаюцца ўжываннем спіртнога. Прычым, меру ведаюць далёка не ўсе, што часта становіцца прычынай скандалаў з блізкімі людзьмі. Так, за 20 дзён 2015 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці здзейснена пяць забойстваў (у Аршанскім, Бешанковіцкім, Міёрскім і Дубровенскім раёнах) і 18 фактаў наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Амаль палова гэтых злачынстваў — вынік сумеснага ўжывання спіртных напіткаў.

Між тым, да трагедый магло не дайсці, калі б пацярпелыя своечасова звярталіся за дапамогай у органы ўнутраных спраў ці на тэлефон «гарачай лініі»: 8-801-100-8-801.

Існуючым заканадаўствам нашай краіны прадугледжаны шэраг мер, якія дазваляюць пазбегнуць злачынства. У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў» ва ўсіх раёнах вобласці і ў Віцебску пры тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнай абароны насельніцтва створаны крызісныя пакоі, дзе ахвяры насілля могуць пажыць некаторы час. Да хатняга тырана ж можа быць прыменена такая мера ўздзеяння, як ахоўнае прадпісанне. У адпаведнасці з ім скандалісту забараняецца высвятляць месца знаходжання сваіх «ахвяр», прыходзіць туды, дзе яны бываюць, мець зносіны і распараджацца сумеснай маёмасцю. З пісьмовай згоды паўналетняга пацярпелага ахоўнае прадпісанне абавязвае тырана часова пакінуць агульнае з ім жылое памяшканне. Адзначу, што прымяненне названай меры не цягне за сабой фінансавых выдаткаў для бюджэту сям’і.

Пра вядомыя факты насілля і супрацьпраўных паводзін можна паведаміць па тэлефоне 102.

С.ШАРЫПЕНКА, начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Ушацкага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *