Традиционные соревнования по женскому волейболу прошли в Ушачах

Cпорт

Наша Эля – Элеанора Карабань – яна ўжо і рэжа па­мужчынску, з высокага скачка. Дзяўчаты ходзяць і ў футбольную секцыю, і ў валейбольную, яны і дома могуць мяне падняць, маўляў, трэба ісці займацца, – трэнер і выкладчык Дзмітрый Дрозд расказвае пра кожную са сваіх падапечных, між тым як яны працягваюць цягнуць кожны мяч. На пляцоўцы гульня за 3­4 месцы, ільюшынцы супраць ільюшынцаў. І месца не за першае, і каманды добра ведаюць адна адну, а гуляюць, быццам бы за кубак краіны. А гэта традыцыйныя ўжо спаборніцтвы па жаночым валейболе, прысвечаныя Дню жанчын.

Перад гэтым ужо прайшла не адна партыя і абедзве ільюшынскія каманды прайгралі і “Вікторыі”, і ўшацкім школьніцам, якія выйшлі на пляцоўку пад кіраўніцтвам сваёй настаўніцы Святланы Кладніцкай. Яны значна падцягнуліся, што было бачна абсалютна па ўсім. Не напужаць дзяўчат ні ўдарамі праз сетку, ні крутымі падачамі, хіба што “пасавалі” перад падманам вопытнай валейбалісткі Таццяны Хрыпель з каманды “Вікторыя”, ды і вытрымкі, калі нешта не атрымоўваецца, крыху не хапае. Аднак гэта самую­самую кроплю. Паколькі яны, каго два гады таму, як гавораць, нават на гарызонце не праглядалася, сёння саступілі “Вікторыі” толькі два ачкі, прычым у трэцяй партыі. Апісаць таго напружання, калі каманды ігралі за золата і срэбра, напэўна, немагчыма. Ні карову прайграюць, аднак з такім настроем ніхто ў “Вікторыі” на пляцоўку не выходзіць. Стомленыя гульнёй з ілюшынскімі дзяўчатамі, без перапынку, яны ўсё ж вырвалі перамогу ў маладых саперніц з Ушацкай школы. Чаго гэта варта мамам, а нават і бабулям, якімі яны даводзяцца старшакласніцам па ўзросце? Сілай волі, жаданнем перамагчы і любоўю да валейболу. На сінякі, боль проста ніхто не зважае. Аднак гуляць пяцідзесяцігадовым з пятнаццаці – рэальна складана. А калі ўлічыць, што ніхто з валейбалістак няшкольнага ўзросту апошнім часам яшчэ і не трэніраваўся – то гэта проста быў подзвіг: самага неабыякавага і асноўнага па настроі чалавека Галіны Ігнатовіч, Алесі Ермаковіч, Наталлі Полазавай, якая даведалася пра гульню за гадзіну да спаборніцтваў, і самых маладых Таццяну Баратынскую і Валерыю Карэйшу. Дарэчы, пяць гадоў таму, калі яна заканчвала Ушацкую школу – тут таксама была моцная каманда школьніц, аднак на пяцігодку засталася без пераемніц.

– Гэта выдатна, што ва Ушацкай школе з’явілася каманда. Я сапраўды рады. Таму што ў маіх дзяўчат ёсць рэальныя саперніцы, – працягваў Дзмітрый Дрозд. – І хоць мы сёння прайгралі, я задаволены ўдзелам у спаборніцтвах. Па­першае, дзве каманды не сам­насам, а з такімі дастойнымі ігракамі згулялі. “Вікторыі” ж – пераможцам саступілі ў трэцяй партыі, мяч у мяч ішлі. Ва ўшацкай камандзе старшакласнікі – а ў мяне ў дзвюх сярод 12 чалавек толькі тры адзінаццацікласніцы. Малодшая каманда – сямі­васьмікласніцы, у іх жа яшчэ столькі гульняў наперадзе, яны абавязкова перамогуць.

А яны і так перамаглі. Калі не было на гэтым турніры многіх мінулагодніх каманд­удзельніц, то Ільюшына з абмежаваным выбарам школьніц выставіла дзве каманды. Без падстаўных ці з ранейшых школьніц, а дзве каманды, якія займаюцца пастаянна.

А прайграць, сапраўды, можна па­рознаму. Можна вось так. Лічу, што прайграўшых на гэты раз проста не было. Былі роўныя сапернікі, якім прыемна было сустрэцца адзін з адным. Шкада толькі, што каманд на жаночым валейболе, які праводзіў фізкультурна­спартыўны клуб “Ураджай”, па­ранейшаму нямнога.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *