Вакансии в Ушачском районе в апреле

Общество

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з вакансіямі, якія існуюць зараз ва Ушацкім раёне. Як нам расказала галоўны спецыяліст сектара занятасці і сацыяльнай абароны Алена Сяргееўна Карчэска, новае працоўнае месца прапануе лясгас – там чакаюць галоўнага інжынера. Акрамя таго, КУСГП “Глыбачаны” запрашае на работу галоўнага агранома і агранома, галоўнага ветэрынарнага ўрача і ветэрынарнага ўрача, галоўнага заатэхніка і заатэхніка, галоўнага энергетыка, юрыста; райветстанцыя – ветэрынарнага ўрача-гінеколага, ветэрынарнага фельчара; ААТ “Ільюшынскі” – галоўнага ветэрынарнага ўрача і ветэрынарнага ўрача, галоўнага заатэхніка, заатэхніка-селекцыянера, жывёлавода, аператара машыннага даення; УП “Сарочына” – юрысконсульта; аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама – інжынера-праграміста, інжынера-электроніка, педагога сацыяльнага, педагога-арганізатара, педагога-псіхолага, юрысконсульта.

Заработная плата на ўзгаданыя пасады вар’іруецца ад 2,3 да 6,5 мільёна рублёў за стаўку.

Праз месяц мы вернемся да пытання наяўнасці ў раёне вакансій. Атрымаць гэтую інфармацыю вы можаце па нумарах 2-78-57, 2-73-51 і на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *