Объясняет специалист. Работа в праздники и выходные — не бесплатная

Правовая консультация

“Якім чынам і ў якім памеры выплачваецца кампенсацыя за працу ў звышурочны час?” – такое пытанне паступіла ў рэдакцыю ад нашых чытачоў. Адказ на яго даў галоўны дзяржаўны інспектар працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Антон Андрэевіч Сахараў:

– Згодна артыкула 69 Працоўнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, за кожную гадзіну работы ў звышурочны час у дзяржаўныя святы, святочныя і выхадныя дні звыш заработнай платы, налічанай за ўказаны час, ажыццяўляецца даплата: работнікам са здзельнай аплатай працы – не ніжэй здзельных расцэнак; работнікам з пачасовай аплатай працы – не ніжэй гадзінных тарыфных ставак (акладаў).

Канкрэтны памер даплаты ў бюджэтных арганізацыях і іншых арганізацыях, якія атрымліваюць субсідыі і работнікі якіх прыроўнены па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, устанаўліваецца ўрадам Рэспублікі Беларусь. У іншых арганізацыях – працоўным дагаворам і (або) лакальным нарматыўным прававым актам.

За работу ў звышурочны час і ў выхадныя дні ўзамен даплаты са згоды работніка можа прадастаўляцца другі неаплачваемы дзень адпачынку. Пры гэтым за гадзіны працы ў звышурочны час адзін неаплачваемы дзень адпачынку прадастаўляецца з разліку васьмігадзіннага рабочага дня (адзін дзень адпачынку за восем гадзін работы ў звышурочны час).

Калі работа ў дзяржаўныя святы і святочныя дні выконвалася звыш месячнай нормы рабочага часу, работніку па яго жаданні акрамя даплаты прадастаўляецца неаплачваемы дзень адпачынку.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *