Вопрос о самозаготовке дров поступил от наших читателей во время «прямой линии» с представителем ГЛХУ «Ушачский лесхоз»

Зваротная сувязь

Зімовая пара – самая прыдатная для нарыхтоўкі дроў. Менавіта ў гэты перыяд вільготнасць драўніны найменшая, ды і секчы такія дровы лягчэй. У гаспадароў найбольшай папулярнасцю карыстаюцца бяроза і асіннік для ачысткі комінаў ад сажы. Назапасіць на ўвесь год дровы танна і без асаблівых клопатаў можна. Але гэта датычыцца ў першую чаргу тых, хто можа самастойна выконваць даволі цяжкую працу.
Традыцыйнае пытанне саманарыхтоўкі дроў было адзіным, якое паступіла да начальніка бюро аховы працы ДЛГУ “Ушацкі лясгас” Ігара Яўстафіевіча Ардынскага падчас “прамой лініі” з жыхарамі раёна. У сваім звароце да спецыяліста лесагаспадарчай установы мужчына цікавіўся, чаму ў лясніцтвах раёна можна выпісаць для самастойнай нарыхтоўкі толькі сухастой хвойных парод, а для таго, каб пілаваць уласнымі сіламі лісцевыя дрэвы, трэба звяртацца ў сельгаспрадпрыемствы, якія маюць лесасечны білет, бо лясгас такую магчымасць грамадзянам не прадстаўляе.
– Выпісаць бярэзнік, асіну або алешнік можна і ў нас, – унёс яснасць у сітуацыю Ігар Яўстафіевіч. – Праўда, здаровыя дрэвы грамадзянам секчы нельга, але пад саманарыхтоўку адвядуць павал і буралом лісцевых парод.
Самім лесаводам невялікія ўчасткі з пашкоджанымі дрэвамі распрацоўваць эканамічна нявыгадна. Таму карысць ад саманарыхтоўкі маюць абодва бакі: лясгас – ёсць рэальная магчымасць ачысціць лес ад вывернутых ветрам або сухіх дрэў і буралому, грамадзяне — паколькі грошы плаціць трэба сімвалічныя, кубаметр драўніны пад саманарыхтоўку каштуе ў сярэднім 10 капеек, плюс-мінус 2 капейкі ў залежнасці ад пароды.
Атрымаць жа магчымасць самастойна працаваць у лесе проста, дастаткова напісаць заяву ў лясніцтва, у якой указаць неабходны аб’ём дроў – звычайна вырашаецца за пару дзён.
Так што сутнасць пытання зводзіцца да вядомага выразу “ўсё ў вашых руках” – абы было жаданне.
Падрыхтаваў Дзмітрый РАМАНОЎСКІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *