Загс объявляет конкурс на лучшую фотографию об истории службы

Общество

Сёлета спаўняецца 100 гадоў з дня ўтварэння органаў загса. І хоць да гэтай знакавай даты – адзначацца яна будзе 18 снежня 2017-га – яшчэ шмат часу, аддзел загса райвыканкама сумесна з газетай “Патрыёт” аб’яўляюць конкурс на лепшую фатаграфію аб гісторыі названай службы. У кожнага, напэўна, знойдуцца ў дамашніх архівах здымкі, на якіх захаваны адметныя моманты рэгістрацыі шлюбу – хтосьці ўзаконьваў адносіны на доме ці ў іншай, не зусім прывычнай для цяперашніх дзён абстаноўцы, нехта “злавіў” у кадр чалавека, пра якога цікава было б даведацца ўшачанам і г.д.

Конкурс будзе праводзіцца па наступных намінацыях: “ЗАГС у жыцці маіх дзяцей”, “ЗАГС у маім жыцці”, “ЗАГС у жыцці маіх бацькоў”, “ЗАГС у жыцці маіх дзядулі і бабулі”. Прыносьце фотаздымкі да нас у рэдакцыю, расказвайце пра асаблівасці адлюстраванай на іх падзеі. На працягу года гэтая інфармацыя будзе друкавацца на старонках “Патрыёта” і размяшчацца на стэндах у фае аддзела загса Ушацкага райвыканкама. Пераможцы ва ўсіх намінацыях атрымаюць памятныя падарункі.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *