Вакансии в Ушачском районе в апреле

Общество

Наяўнасць у раёне вакансій – пытанне, якое хвалюе многіх. Трэба сказаць, што варыянтаў працаўладкавання зараз дастаткова: па інфармацыі сектара сацыяльна-працоўных адносін і занятасці, на пачатак красавіка ў 13 арганізацыях і службах Ушаччыны мелася ажно 109 свабодных месцаў.

Сярод навінак – прапановы аддзела культуры райвыканкама, якому неабходны бібліятэкар, загадчык аддзела культурна-масавай работы і народнай творчасці. Не хапае спецыялістаў медыцынскай галіне раёна – Ушацкая ЦРБ запрашае ўрачоў са спецыялізацыяй па гінекалогіі, ­фізіятэрапіі, лабараторнай дыягностыцы, кардыялогіі, стаматалогіі, загадчыкаў ФАПаў і лабарантаў з кваліфікацыяй фельчараў ці медыцынскіх сясцёр (у Старасельскі і Слабадскі ФАПы, Вялікадолецкую і Дубраўскую БСД), медыцынскую сястру (у яслі-сад №1 г.п.Ушачы), ліфцёра (у паліклініку), санітара (у Гарбаціцкі ФАП), зубнога фельчара (у паліклініку). Ва ўстановах адукацыі чакаюць выхавацеля дашкольнай адукацыі, загадчыка ясляў-сада №4 г.п.Ушачы, інжынера-­электроніка, кіраўніка фізічнага выхавання (яслі-сад №2). Па-ранейшаму актуальнымі застаюцца вакансіі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Так, КУСГП “Глыбачаны” запрашае на работу галоўнага агранома, галоўнага ветэрынарнага ўрача, галоўнага бухгалтара, ветэрынарнага фельчара, жывёлавода і заатэхніка; “Арэхаўна” – галоўнага агранома, галоўнага заатэхніка, галоўнага эканаміста, вадзіцеля аўтамабіля, жывёлавода, аператара машыннага даення, трактарыста; “Кублічы” – галоўнага агранома; ААТ “Ільюшынскі” – галоўнага ветэрынарнага ўрача і ветэрынарнага ўрача, ветэрынарнага фельчара, жывёлавода, заатэхніка-селекцыянера, аператара машыннага даення, трактарыста-машыніста, начальніка вытворчага ўчастка “Ільюшына; “Агра-Селішча” – галоўнага інжынера, галоўнага бухгалтара, загадчыка майстэрні, інжынера-электрыка, электрагазазваршчыка; райветстанцыя – намесніка кіраўніка. Нямала вакансій зараз у лясгасе – галоўнага інжынера, вальшчыкаў лесу, леснікоў (ва ўсіх лясніцтвах), майстроў лесу (у Плінскім і Глыбачанскім лясніцтвах), майстра на лесасеках, майстра ніжняга склада лесапункта. Сярод заявак, пададзеных іншымі арганізацыямі раёна, – медыцынская сястра (масажыст) санаторыя “Лясныя азёры”, начальнік сектара ДРБУ-105 (на час дэкрэтнага водпуску асноўнага работніка), прадавец і інжынер па якасці райспажыўтаварыства, а таксама машыніст экскаватара 5 разраду і трактарыст прадпрыемства меліярацыйных сістэм.

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю вы можаце ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па нумарах 2-78-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *