Новый торт накануне Пасхи презентовало ушачское райпо

Общество

Выстава прадукцыі кандытарскага цэха прадпрыемства грамадскага харчавання адбылася ўчора ў магазіне “Кулінарыя”. Наведвальнікі маглі набыць да свята кулічы, кексы, пірагі. Кулінары акцэнт рабілі на навінках, сярод якіх і торт “Наталі”, які ўпершыню з’явіўся ў продажы. Так назвала яго аўтар Алена Валер’еўна Мацвеева – кулінар, “каньком” якой з’яўляюцца тарты. “Наталі” – шакаладная брунетка, з бісквітнымі каржамі і вяршкова-халвічным крэмам. “Ушачское лакомство” з чарнаслівам і без яго, “Ушачское наслаждение” – гэта таксама тарты па ўласнай рэцэптуры нашых кандытараў. А таксама шмат выпечкі па гатовых рэцэптах. Усю прадукцыю можна заказваць персанальна пад вашы святы і на любую вагу. А выбраць торт, пераканаўшыся, што у ім толькі натуральныя прадукты, можна будзе ў кутку пакупніка, які акрамя рэцэптаў салатаў папоўніць і выпечка.

Спрабуйце і набывайце ўшацкае!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *