Накануне 9 мая в Ушачах прошёл День призывника

Общество

Гэтай вясной рады Узброеных Сіл Беларусі папоўняць 15 ушачан. Традыцыйны Дзень прызыўніка праходзіў у гарпасёлку ў асаблівы час – у дзень святкавання 73-й гадавіны прарыву варожай блакады партызанамі Полацка-Лепельскай партызанскай зоны і напярэдадні 9 Мая.

На пачатку мерапрыемства будучыя абаронцы Айчыны ўсклалі вянок да помніка загінуўшым воінам і партызанам, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых. Прадоўжылася ўрачыстасць у зале дзіцячай школы мастацтваў.

Сённяшнія прызыўнікі  будуць несці службу ў розных ваенных часцях краіны. “Служба ў арміі была, ёсць і будзе не толькі абавязкам, але і гонарам, асаблівай адзнакай мужчынскай годнасці”,  – падкрэсліў падчас урачыстасці начальнік адасобленай групы (Ушацкага раёна) ваеннага камісарыята Лепельскага і Ушацкага раёнаў Л.П.Шахноўскі.

Звяртаючыся да будучых салдат, намеснік старшыні райвыканкама Н.М.Марковіч пажадала юнакам годна несці службу, свята выконваць воінскую прысягу і заўсёды памятаць: на іх плячах заўтрашні дзень краіны, мір і спакой народа.

Ва ўрачыстай абстаноўцы юнакам былі ўручаны павесткі, наказ прызыўніку, а таксама памятныя сувеніры.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *