Чтобы выезд за границу был без риска

Закон - один для всех

Пачасціліся выпадкі зваротаў грамадзян нашай краіны, якія самастойна выехалі за межы Беларусі, на тэлефоны “гарачых ліній” па пытаннях парушэнняў іх правоў пры працаўладкаванні. У прыватнасці, у адносінах да нашых грамадзян парушаюцца парадак і тэрміны выплаты наймальнікамі заработнай платы, іх няправільна інфармуюць аб характары будучай работы, умовах пражывання, харчавання. Як правіла, падобныя звароты паступаюць ад людзей пасля іх вяртання ў Беларусь. Бывае, у друку з’яўляюцца паведамленні аб тым, што нашы суайчыннікі падвергліся працоўнай эксплуатацыі за мяжой.
Кожны такі выпадак патрабуе дэталёвага разбіральніцтва, органы ўнутраных спраў праводзяць праверку з мэтай магчымага прыцягнення да адказнасці вінаватых асоб. Часцей грамадзяне не карыстаюцца паслугамі юрыдычных асоб, што ажыццяўляюць праца-ўладкаванне за мяжой, а знаходзяць там работу праз знаёмых, сяброў, родзічаў ці іншым спосабам і не маюць легальнага статусу ў краіне (дазволу на пражыванне, работу, часовай рэгістрацыі).
Для забеспячэння абароны Рэспублікай Беларусь правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян, што пражываюць у нашай краіне і самастойна выязджаюць за яе межы для працаўладкавання і ажыцяўлення працоўнай дзейнасці, Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў настойліва рэкамендуе падобным асобам:
— да даты выезду з Беларусі паведаміць у падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі па месцы жыхарства ці прабывання пра выезд;
— у выпадку заключэння ў Беларусі працоўнага дагавора да выезду ў іншую дзяржаву прадаставіць у падраздзяленне копію такога дагавора з замежным наймальнікам;
— паведаміць пра тэрмін выезду, наймальніка, умовы працы і пражывання, уключаючы парадак аплаты працы і сацыяльнага забеспячэння;
— у падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі бясплатна атрымаць інфармацыю аб палажэннях заканадаўства нашай краіны аб працоўнай міграцыі, парадку выезду і вяртання ў Беларусь;
— у МУС па тэл. 222-26-61 атрымаць інфармацыю пра месцазнаходжанне і нумары тэлефонаў дыпламатычных прадстаўніцтваў ці консульскіх устаноў Беларусі ў іншых дзяржавах, аб міжнародных арганізацыях, якія ажыццяўляюць абарону правоў, свабод і законных інтарэсаў працоўных-эмігрантаў;
— у дыпламатычных прадстаўніцтвах дзяржаў працаўладкавання ўдакладніць умовы ўезду і патрабаванні пры працаўладкаванні;
— паведаміць пра ад’езд сваім блізкім.
Пры выездзе на работу за межы краіны грамадзянам неабходна пры заключэнні працоўнага дагавора (кантракта) уважліва вывучыць і абумовіць умовы, што тычацца характару і месца аплатнай работы, тэрмін дзеяння кантракта, умовы працы і яе аплаты, правы і абавязкі бакоў, умовы пражывання, харчавання, іншыя сацыяльныя гарантыі, падставы для спынення кантракта і іншае. У выпадку візавага рэжыму паклапаціцеся пра абавязковую візу дзяржавы працаўладкавання, выдадзеную яе дыпламатычным прадстаўніцтвам ці консульскай установай (турыстычная віза права на працу не дае). На выпадак страты арыгіналаў неабходна мець копіі дакументаў, страхоўку ад няшчасных выпадкаў і хвароб, пэўную суму грашовых сродкаў.
Найбольш бяспечным спосабам выезду на работу за мяжу з’яўляецца выезд пры дапамозе юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на права ажыццяўлення працаўладкавання за межамі Беларусі. Звяртаем вашу ўвагу на тое, што трапіўшы на работу за мяжу з дапамогай ліцэнзіятаў, перазаключаць за граніцай дагавор з замежнымі наймальнікамі забаронена. А ў выпадку парушэння ўмоў раней заключанага дагавора можна звяртацца ў Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі па тэл. 218-52-64 ці на адрас электроннай пошты dcm@mia.by. Спіс ліцэнзіятаў размешчаны на сайце МУС РБ WWW.MVD.GOV.BY.

Д.ПЧОЛКА, старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *