17 фоторабот Владимира Безрукова вошли в специальное издание «Жемчужины Витебщины»

Экология

ХІV Рэспубліканскі экалагічны форум прайшоў у маі ў Віцебску. Укараненне ў Беларусі зялёнай эканомікі, выкарыстанне аднаўляемых крыніц энергіі, руплівыя адносіны да водных рэсурсаў – гэтыя і іншыя тэмы абмяркоўвалі беларускія эколагі. “Было вельмі цікава не толькі прыняць удзел у пасяджэннях і секцыях, паглядзець шматлікія выставы, але і далучыцца да практычнай справы, калі мы займаліся засяленнем Асінаўскага возера шыракапалым ракам”, – дзеліцца ўражаннямі ўдзельнік форуму начальнік Ушацкай прыродаахоўнай інспекцыі Міхаіл Аляксандравіч Шук.

Самае непасрэднае далучэнне меў да падрыхтоўкі маштабнага экалагічнага мерапрыемства і яшчэ адзін наш зямляк – фотааматар Уладзімір Іванавіч Бязрукаў. Адразу 17 яго работ увайшлі ў спецыяльна выпушчанае да форуму ілюстраванае выданне “Жамчужыны Віцебшчыны”. Лясныя пейзажы, азёры Оталава, Крывое, Астравіта, Існа, Бярозаўскае (на здымку) адлюстравалі незвычайную прыгажосць Ушаччыны – аднаго з самых жывапісных рэгіёнаў Прыдзвіння.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *