Главный врач Ушачской ЦРБ ответил на вопросы читателей во время «прямой линии»

Зваротная сувязь

На “прамую лінію”, якую праводзіў на мінулым тыдні з чытачамі газеты галоўны ўрач Ушацкай цэнтральнай раённай бальніцы Сяргей Анатольевіч Маісееў, паступіла ўсяго два тэлефанаванні. Пачуць жа адказы на ўзнятыя пытанні, думаецца, будзе карысна многім.

– Звяртаецца да Вас жыхарка аграг арадка Арэхаўна. Некалькі гадоў таму бясплатна атрымлівала медыцынскія прэпараты, прапісаныя мне для лячэння глаукомы вока. Пазней у іх прыёме быў зроблены перапынак. Зараз зноў хачу падлячыцца. Ці змагу я атрымаць неабходныя сродкі бясплатна?

– Можаце, калі яны ўваходзяць у спецыяльны пералік медпрэпаратаў, якія выпісваюцца на бясплатнай аснове. Звярніцеся найперш у паліклініку да свайго ўчастковага тэрапеўта. Ён павінен вырашыць пытанне з назначэннем пацыенту лекаў ці “перадаць” яго іншаму спецыялісту – ва ўзгаданым выпадку ўрачу-акулісту. (Ад рэдакцыі: улічваючы паважаны ўзрост жанчыны – ёй 87 гадоў – і стан здароўя, пытанне было вырашана яшчэ падчас правядзення “прамой лініі”. Сяргей Анатольевіч звязаўся з акулістам Ушацкай ЦРБ і накіраваў яго па месцы жыхарства грамадзянкі. Пасля вымярэння ўнутрывокавага ціску і іншых даследаванняў пацыентцы прызначаны неабходныя лекі).

– Наколькі я ведаю, ва Ушачах няма ўрача-неўрапатолага. Як быць, калі ўзнікла неабходнасць абследавацца ў такога спецыяліста?

– Адразу заўважу, што мы актыўна працуем над тым, каб урач-неўрапатолаг з’явіўся ў нашай бальніцы. Аднак глабальнай праблемы для пацыентаў не бачу і зараз. З любымі праблемамі неўралагічнага характару можна звярнуцца да ўчастковага тэрапеўта: з банальным радыкулітам ён справіцца без праблем. У складаных сітуацыях ёсць магчымасць накіраваць пацыента для бясплатнага абследавання ў дыягнастычны цэнтр, а ў экстрэмальных – скарыстацца паслугамі сан­авіяцыі, якая, дарэчы, працуе кругласутачна.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *