Сколько спортивных наград у П.Ю.Воротынского!

Cпорт

Дзеці ва ўзросце 10-12 гадоў заўсёды рухавыя і актыўныя, зацікавіць іх і ўтрымаць увагу на працягу пэўнага часу даволі складана. Лагер ваенна-патрыятычнага накірунку, які дзейнічаў пры Ушацкай школе, якраз і наведвалі яны. Асноўны інтарэс у большасці з іх – спорт. Таму не памыліліся арганізатары лагера, калі запрасілі трэнера Ушацкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Пятра Юльянавіча Варатынскага, каб ён расказаў дзецям пра сваё жыццё, цесна і непарыўна звязанае са спортам. Усе яны добра ведаюць яго як трэнера, многія займаюцца ў яго секцыях, але ў іх і не ўзнікалі думкі, што ён мае столькі ўзнагарод. Таму, як толькі ўбачылі П.Ю.Варатынскага на парозе школы з мноствам прышпіленых да пінжака медалёў, вочы загарэліся цікавасцю і непадробным інтарэсам. У актавай зале адбылася не проста сустрэча, а цікавая размова, якая стала не толькі павучальнай, але і падказкай на будучае.
Пётр Юльянавіч расказаў пра тое, як спорт стаў неад’емнай часткай яго жыцця, а тасама пра ўсе свае спартыўныя дасягненні, дзеля якіх затрачана нямала сіл, упартасці, волі да перамог. А яны не заўсёды даваліся лёгка, бо кожны яго дзень праходзіў у трэніроўках у любы час і надвор’е. Дзеці ўважліва слухалі, а потым з цікавасцю разглядалі медалі, граматы і дыпломы, заваяваныя на спаборніцтвах самых розных узроўняў.
П.Ю.Варатынскі параіў таксама пры выбары прафесіі ў будучым не раўняцца на бацькоў і сяброў, а выбіраць тую справу, якая б сапраўды была па душы і прыносіла задавальненне.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *