Консультация нотариуса: Можно ли продать жильё, когда собственник — ребёнок?

Правовая консультация

“Я, мае васьмігадовы і шаснаццацігадовы ўнукі і іх маці маем ва ўласнасці кватэру. Ці можам мы яе прадаць і ці патрэбны дазвол органа апекі і папячыцельства?”

Так, такія здзелкі могуць здзяйсняцца толькі з папярэдняга дазволу органа апекі і папячыцельства. Таму ў вашым выпадку з заявай на атрыманне дазволу (згоды) на заключэнне дагавора неабходна звярнуцца ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган, у якой варта ўказаць прычыны ажыццяўлення продажу.

Пры прыняцці рашэння орган апекі і папячыцельства ўлічвае ўсе абставіны здзелкі, якая павінна адказваць правам і законным інтарэсам непаўналетняга, не мець для яго негатыўных наступстваў, у адваротным выпадку ў здзяйсненні продажу можа быць адмоўлена.

Хачу звярнуць увагу і на такія важныя моманты. Калі непаўналетняе дзіця мае ва ўласнасці жыллё, то здзелкі могуць здзяйсняць толькі законныя прадстаўнікі (бацькі, усынавіцелі або апекуны (папячыцелi)) ад імя непаўналетняга ва ўзросце да 14 гадоў; і ён сам, калі мае ад 14 да 18 гадоў з пісьмовай згоды законных прадстаўнікоў.

Таксама, у адпаведнасці з артыкулам 546 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, ад імя непаўналетніх іх законныя прадстаўнікі не могуць ажыццяўляць дарэнне, акрамя звычайных падарункаў, кошт якіх не перавышае пяціразовага памеру базавай велічыні. Таму, афармляючы дом ці кватэру на малалетняе дзіця, неабходна памятаць, што дарэнне нерухомасці ад яго імя не дазваляецца незалежна ад наяўнасці згоды органа апекі і папячыцельства.

Артыкул 35 Грамадзянскага кодэкса РБ забараняе апекуну ажыццяўляць, а папячыцелю – даваць згоду на здзяйсненне здзелак, звязаных з адчужэннем (у тым ліку абмен) маёмасці падапечнага, здачу ў арэнду (у наём), бязвыплатнае карыстанне або заклад; якія цягнуць адмову ад правоў падапечнага; падзел яго маёмасці або вылучэнне з яго далей; а таксама любых іншых здзелак, што вядуць да змяншэння маёмасці падапечнага.

Ж.КАВАЛЕНКА, натарыус.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *