Об особенностях эксплуатации бытового газового оборудования в зимних условиях

Профилактика и безопасность

У індывідуальных жылых дамах, якія ацяпляюцца бытавымі газавымі катламі, зімой з-за дрэннага ўцяплення існуе верагоднасць абмярзання агалоўкаў дымавых і вентыляцыйных каналаў. Пры гэтым адбываецца і спрацоўка аўтаматыкі бяспекі і адключэнне ацяпляльнага катла. Акрамя гэтага, некаторыя абаненты каб зэканоміць цяпло наўмысна парушаюць правілы карыстання газам у быце, перакрываючы дымавыя вентыляцыйныя каналы анучамі і іншымі матэрыяламі. У выніку такія дзеянні прыводзяць да таго, што прадукты згарання паступаюць у памяшканне кухні.

Каб пазбегнуць непрыемных наступстваў, самастойна не ўмешвайцеся ў работу аўтаматыкі бяспекі газавага ацяпляльнага абсталявання, не парушайце цягу, закрываючы каналы. Памяшканні ж, у якіх устаноўлены газавыя прыборы, рэкамендуецца абсталяваць датчыкамі ўгарнага газу.

Памятайце, што адказнасць за ўтрыманне дымавых і вентыляцыйных каналаў ляжыць на ўладальніках жылых дамоў. Ліквідацыяй ледзяных закупорак вентканалаў і дымаходаў займаюцца выратавальнікі і іншыя арганізацыі. Па пытаннях жа запуску газу пасля гэтага і за датчыкамі ўгарнага газу звяртайцеся да нас ва Ушацкі раён газазабеспячэння ці па тэлефоне 5-16-94.

Я.ШАПАВАЛАЎ, галоўны інжынер Ушацкага РГЗ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *